Сужэнскія сустрэчы
BY RU
рэкалекцыі - дыялог - сустрэча

З 6 па 8 сакавіка 2020 года ў Доме Святой Тройцы ў Баранавічах прайшоў асноўны WE руху «Сужэнскія Сустрэчы».

Праводили ўікэнд аніматары: айцец Конрад Патыка SVD, Віталь і Юлія Дунько з Пінска (галоўная пара), Вячаслаў і Наталля Цівунчык з Баранавічаў, Аляксандр і Вольга Панамаровы з Мінска, а таксама дэбютаваў як аніматар кс. Андрэй Рылка з Пінска.

На рэкалекцыі запісалася 8 пар, прыехала 6 сужэнстваў з розных дыяцэзій: Віцебск (Віцебская дыяцэзія.), Гродна (Гродзенская дыяцэзія.), Брэст, Пінск, Баранавічы (Пінскай дыяцэзіі.) і пара з Германіі. У рэкалекцыях таксама ўдзельнічаў кс. Андрэй Багдановіч з Брэста, сястра Барбара з Навагрудка і сястра Ірына з Брэста.

Выказванні ўдзельнікаў:

* Вельмі рада, што муж пагадзіўся пайсці на рэкалекцыі. Мы заўважылі, як гэты спосаб дыялогу насамрэч працуе. Прыемна, што ў нас з мужам, былі аднолькавыя адказы. Мы будзем карыстацца гэтым спосабам адносін і далей.

* Я не хацеў сюды ехаць. У мяне сваё жыццё: рыбалка, фізкультура і г.д. гэта падарунак жонцы на 8 сакавіка, бо гэта ўжо трэці раз як яна просіць сюды прыехаць. Я быў у шоку па пачатку рэкалекцый. А па выніку - гэта жонка мне зрабіла падарунак. Мы выязджаем з новым падыходам да жыцця.

* Я ехала сюды з пачуццём цеплыні, любові і што тут будуць людзі з падобнымі праблемамі, і мы будзем імі дзяліцца. Але пагрузілася ў зносіны з мужам. Былі моманты, калі нават думалі з'ехаць. Але потым пачалі бачыць плён. Я еду з пачуццём трывогі. Не ведаю ці спраўлюся са зменамі. Паціху буду сябе мяняць у адносінах з мужам.

* Я вельмі задаволены тым, што ўбачыў і пачуў на рэкалекцыях. Тут прысутнічаюць традыцыйныя сем'і. Узнікае ўпэўненасць, што яшчэ не ўсе страчана. Ўбачыў як нясуць добрыя прыклады, як гэтыя людзі працуюць, каб несці дабро. Гэта дае ўпэўненасць ў новым дне. У адносінах з жонкай адкрыў, што мы не чуем адзін аднаго. А самае галоўнае - дзейнічаць і слухаць адзін аднаго.

* Збіраючыся сюды я была ўпэўнена, што будзе супер. Я ведала што, нешта даведаюся, адчую новае ў адносінах. Жэню я лічу лепшым сябрам. З ім мы вучымся заўсёды адзін аднаго слухаць, чуць. Падняліся тэмы пра якія мы казалі, але яны нас абнавілі.

* Мы з жонкай з розных сем'яў, дзе не ўсё правільна. І мы шукалі, дзе вучыцца будаваць іншыя адносіны

* Ад’язджаем з радаснымі пачуццямі. У духу адзінства, з даверам да мужа і новымі ведамі. Хацелася плакаць, чуючы гісторыі падобныя як у маім жыцці.

* Мы выязджаем натхнёныя і радасныя. У нас падобныя характары. І мы сталі яшчэ бліжэй адзін аднаму.

* Адчуваю радасць, што гэты час патрачаны зусім нездарма. На мінулых рэкалекцыях у Баранавічах мне ўдалося пабыць толькі пятніцу і прыйшлося з'ехаць. У гэты раз я думаў, што ведаю куды еду, быў спакойны. Але тое, што тут нечакана пачуў, дало мне натхненне і разуменне, што буду рабіць далей. Можна сказаць, што спусцілі мяне з нябёсаў на зямлю. Што я выпрабаваў: як бы пачуў ад Езуса: ты тут не самы важны), супакойся і давай мы з табой паспрабуем пагаварыць. І мы гаварылі з Езусам. Не хапала сіл, не хапала часу. Вяртаюся з упэўненасцю, што рух гэты будзе мець плён і хачу не толькі дапамагаць, але і сам тут развіваць свае адносіны з Панам Богам.

* Бог быў шмат у чым вінаваты, і я яму на гэтых рэкалекцыях ўсе выказала. Для мяне гэты кантакт быў вельмі важным. Былі розныя эмоцыі і слёзы таксама. Затым для сябе я прачытала вельмі важныя словы "хопіць плакаць, хутка будзе ўзнагарода". Я люблю быць сама з сабой, гэта быў пік усяго. Цяпер у мяне з'явіўся новы план. Вы соль зямлі!

* Я выпрабавала розныя пачуцці: здзіўлення, радасці. Я не чакала, што мне трэба будзе капнуць так глыбока. Я зусім нядаўна перажывала рэкалекцыі - 8 дзён у маўчанні і думала, што там я уже ўсё-ўсё-ўсё прапрацавала. А аказалася, што ёсць яшчэ столькі пытанняў у мяне. Для сябе зрабіла вельмі канкрэтныя высновы, што мне трэба зрабіць, над чым папрацаваць. Адчуваю як быццам я «лапатай папрацавала». Ўсвядоміла: як мне трэба вучыцца слухаць !!! Слухаць Госпада, сясцёр, людзей і нават дзяцей на катэхезе. Велізарнае святло для мяне. Вяртаюся з канкрэтнымі пастановамі.

Для таго каб пакінуць каментар неабходна Аўтарызацыя або Рэгістрацыя

Пакінуць паведамленне