Сужэнскія сустрэчы
BY RU
рэкалекцыі - дыялог - сустрэча

16 лютага 2020 у г. Баранавічы адбыўся традыцыйны карнавал-маскарад для сем'яў руху "Сужэнскія сустрэчы". Гэта выдатная магчымасць павесяліцца перад пачаткам Вялікага посту. Удзельнікі паўсталі ў вобразе велічных дам, казачных персанажаў, герояў вядомых фільмаў і прадстаўнікоў народаў свету. Карнавал дазволіў раскрыць таленты і прадэманстраваць крэатыўныя здольнасці ўсіх герояў.

Запальныя Бельгійка і Полька, урачысты Паланэз і нават забытая з самага дзяцінства "Раз, два, тры на носочкі" аб'ядналі ўсіх у адзіным рытме.

Падзяліўшыся на 2 каманды, на гэты раз дамы (каманда «Гародніна») супраць кавалераў (каманда «Атамы»), удзельнікі праявілі свае творчыя і артыстычныя здольнасці, зараджаючы пазітывам і вясёлым настроем. Цёплая, душэўная абстаноўка працягнулася за смачным сталом, накрытым ўласнымі сіламі.

Карнавал стаў штогадовай традыцыяй, якая аб'ядноўвае хрысціянскія сем'і розных куткоў Беларусі. Вечар выдаўся насычаны пазітыўнымі эмоцыямі, прыемнымі ўражаннямі, а таксама прыемнымі прызамі і падарункамі.

                                                        Яўгенія Суднік

Для таго каб пакінуць каментар неабходна Аўтарызацыя або Рэгістрацыя

Пакінуць паведамленне