Сужэнскія сустрэчы
BY RU
рэкалекцыі - дыялог - сустрэча

16 лютага 2020 года 14-00 адбылося паседжанне праўлення Баранавіцкага Цэнтра. На праўленні прысутнічалі: Лідэры Цэнтра Квяткоўскія Святлана і Аляксандр, нам. Лідэраў Куратнік Марына і Аляксей, Казначэй Шылко Юлія, член праўлення Шылко Уладзімір і духоўны дарадчык а. Конрад Патыка. На праўленні былі разгледжаны наступныя пытанні:

1. WE ў Баранавічах (6-8.03.2020г) (аніматары, рэкламная кампанія)

2. Клопат аб існуючай суполцы аніматараў. Што можам зрабіць, каб умацаваць суполку? Сустрэча аніматараў (тэма, дата, аніматары)

3. Палажэнне спраў у малой групе.

4. Перспектыўныя планы - Пінск, Брэст

5. Рэкалекцыі для закаханых і вечары для закаханых - рэальныя магчымасці ў нашым Цэнтры

6. Летнія турнусы.

7.Знаёмства з рашэннямі Нацыянальнага Праўлення.

Вынікі абмеркавання гэтых пытанняў будуць даведзены ўсім аніматарам на працягу 2 тыдняў.

Сустрэча скончылася малітвай праслаўлення Святой Тройцы.

Для таго каб пакінуць каментар неабходна Аўтарызацыя або Рэгістрацыя

Пакінуць паведамленне