Сужэнскія сустрэчы
BY RU
рэкалекцыі - дыялог - сустрэча

1 – 3 лютага ў Ляскоўцы прайшлі чарговыя асноўныя рэкалекцыі, у якiх удзельнiчалi 7 пар cужонкаў з Мiнску, Гароднi i Наваполацку з вельмi розным досведам сямейнага жыцця: ад 6 месяцаў да 16 год. Анiматарамi былi Сяргей Галушка i Воля Чэрнiкава, Змiцер i Дар’я Краўчанкi, Юрый i Ганна Лугаўцовы i а. Сяргей Трысцень. Нягледзячы на хваляваннi i разнастайныя арганiзацыйныя пытаннi, гэта быў цудоўны час яднання, адкрытасцi, быцця адно з адным, супакою i новых адкрыццяў!

Дзяленнi:

  • Па – iншаму ўбачыў сябе i жонку; зразумеў, над чым трэба працаваць.
  • Цверды намер развiвацца далей.
  • Надзея на аднаўленне, супакой i радасць, бо ўбачыла, што каханне не мiнула.
  • Легкасць i радасць, што атрымалася «перазагрузiцца».
  • Задавальненне, што было шмат часу на быцце з жонкай.

                                                    Воля Чэрнiкава

Для таго каб пакінуць каментар неабходна Аўтарызацыя або Рэгістрацыя

Пакінуць паведамленне