Сужэнскія сустрэчы
BY RU
рэкалекцыі - дыялог - сустрэча

7 кастрычніка 2018 года ў Доме Святой Тройцы адбылося паседжанне праўлення Баранавіцкага цэнтра.

На сустрэчы прысутнічалі : лідары-Аляксандр і Святлана Квяткоўскія( Баранавічы), нам. Лідэраў - Аляксей і Марына Куратнік (Івацэвічы) і духоўны кіраўнік а.Конрад Патыка.

Сустрэча пачалася з супольнай малітвы.

Пытанні, разгледжаныя на пасяджэнні:

1. Падвядзенне вынікаў выканання рашэнняў папярэдняга пасяджэння

27 траўня 2018: усё выканана.

2. Вызначэнне даты правядзення выбараў праўлення Баранавіцкага цэнтра і выбар тэмы паглыбленых рэкалекцый: 1-3 сакавіка 2019г. Тэма: "Чатыры слупа нашага цэнтра»

3. Сустрэча аніматараў у кастрычніку: вызначылі дату -14 кастрычніка і тэму сустрэчы " Як добра прыгатаваць анімацыю".

4. Абнаўленне (карэкціроўка) спісу малой групы ў Баранавічах.

Сустрэчу МГ прызначыць на 28 кастрычніка.

5. WE ў Баранавічах 23-25 лістапада (аніматары, рэкламная кампанія)

6. Давядзенне рашэнняў Нацыянальнага Праўлення

Азнаёміліся і вырашылі давесці інфармацыю ўсім аніматарам цэнтра.

Пасяджэнне скончылася малітвай праслаўлення  Святой Тройцы.

Для таго каб пакінуць каментар неабходна Аўтарызацыя або Рэгістрацыя

Пакінуць паведамленне