Сужэнскія сустрэчы
BY RU
рэкалекцыі - дыялог - сустрэча

Хрыстос Уваскрос!

Хрыстос Уваскрос!

Хрыстос Уваскрос!

З невымоўнай радасцю віншуем кожнага з вас з гэтым вялікім днём Уваскрасення Збаўцы! Трыўмфуюць анёлы! Граюць на арфах святыя! Танчаць сэрцы веруючых! У гуках радасці і надзеі ляцяць нашы віншаванні ў вашы дамы, у вашыя сэрцы і вашыя семі!

Няхай сам Уваскрослы Хрыстус заўсёды напаўняе вас і вашы адносіны бясконцай любоўю, пяшчотай і праўдзівай дабрынёй! Быць сведкам Уваскрасеннягэта і вялікі прывілей, і вялікая адказнасць! Давайце разам з гонарам сведчыць аб Уваскрасенні Хрыста, а праз Яго аб уваскрасенні нашых сужэнскіх адносін, аб уваскрасенні нашага дыялога з Госпадам Богам і адно з адным, аб уваскрасенні згоды і ўзаемапаразумення ў нашых семях, аб уваскрасенні жадання пераадольваць цяжкасці і крочыць разам да канца!

Сёння Ён уваскрасае, каб нанова даверыць нам дыялог . Ён зноў Сам першы выходзіць да нас і хоча слухаць голас нашых гарачых сэрцаў, хоча разумець нас у бясконцай міласэрнасці сваёй, хоча дзяліцца Сабой у сакрамэнце Эўхарыстыі і перад усім па-сапраўднаму хоча нас прабачаць. Жадаем, каб кожны з нас змог адкрыцца на гэты святы дыялог і атрымаць усё неабходнае з Крыніцы нашага збаўлення(!)

Вольга і Аляксандр Панамаровы

Для таго каб пакінуць каментар неабходна Аўтарызацыя або Рэгістрацыя

Пакінуць паведамленне