Марозным дзяньком 12 лютага 2017 года ў Доме Святой Тройцы ў цёплай і ўтульнай атмасферы прайшоў традыцыйны карнавал "Сужэнскіх Сустрэч", прымеркаваны да дня Святога Валянціна. Закаханыя сэрцы Баранавіч, Івацэвіч, Пінска, Слоніма, Мінска і іншых гарадоў накіраваліся на сустрэчу з цудоўным.
Найгалоўная частка любога карнавала - гэта шэсце. Так і на нашым карнавале, пад гукі паланэза пары прайшлі ў залу, які адразу напоўніўся атмасферай цяпла, радасці і кахання. Нібы па чараўніцтве ажылі старонкі з казак. Бо карнавал "Сужэнскіх Сустрэч"- гэта добрая, светлая казка. Тут разам Прыгажуня- Дама і Кашчэй Несмяротны, Грузінская пара, Мушкецёр і Васіліса, Каўбой і Супер Лялька, Хворы і Кухар, Вясна і Містар Ікс, Банапарт і Жазэфіна, Кажан і Мафіёзі, Чабурашка і Пчолка Пэппа.
Карнавал! Карнавал!
Дзівосных масак дзівосны баль!
Кружаць пары, і кружыцца канфеці.
І гучыць старадаўні вальс
далікатнай музыкай для нас.
Я і ў масцы смог цябе знайсці.
Выдатныя конкурсы, удзельнічаць у якіх вельмі прывабна, вясёлыя танцы, смех. Згуртаваныя каманды, дзе кожны імкнецца дапамагчы адзін аднаму, і справядлівае журы, становяцца адной вялікай сям'ёй. Тут няма месца сваркам і крыўдам. Апынуўшыся на гэтым свяце, акунаешся ў атмасферу хатняй утульнасці і камфорту.
Карнавал - гэта месца, дзе заўсёды перамагае Каханне і Сяброўства! З нецярпеннем чакаем гэтага мерапрыемства ў наступным годзе!
Шчэрбік Ганна
Для таго каб пакінуць каментар неабходна Аўтарызацыя або Рэгістрацыя