Сужэнскія сустрэчы
BY RU
рэкалекцыі - дыялог - сустрэча

Як правесці выходны дзень з карысцю для душы і цела? Для нашых сем'яў, удзельнікаў " Сужэнскіх  Сустрэч " Баранавіцкага Цэнтра рашэнне  адкрыць 2 кастрычніка 2016 года  сезон нашай працы паездкай у г. Слонім і п.г.т. Жыровічы, з'явілася адказам на гэта пытанне.

Падрыхтаваная слонімскімі аніматарамі паслярэкалекцыйная сустрэча на тэму "Больш слухаць, чым казаць…" спрыяла яе глыбокаму перажыванню і адкрытаму, давернаму дзяленню. Сустрэча скончылася сумесным абедам, дзе мы змаглі бліжэй пазнаёміцца і падзяліцца сваімі думкамі, якія тычацца дыялогу паміж сужонкамі.

Выдатнае сонечнае надвор'е ў гэты нядзельны дзень дапаўняла цеплыню нашых адносін, а знаходжанне ў блаславёным месцы, дзе знаходзіцца Жыровіцкі манастыр, і малітва перад цудатворнай выявай Багародзіцы напоўнілі нашы сэрцы радасцю і супакоем. Акунуўшыся ў ваду Святой крыніцы, самыя рашучыя атрымалі зарад бадзёрасці для цела, а пах свежага манастырскага хлеба ўзбуджаў пачуццё падзякі Богу за гэтыя простыя імгненні ў нашым жыцці.

Для таго каб пакінуць каментар неабходна Аўтарызацыя або Рэгістрацыя

Пакінуць паведамленне