Сужэнскія сустрэчы
BY RU
рэкалекцыі - дыялог - сустрэча

31 студзеня 2016 года ў парафіі Святога Андрэя  ў Слоніме прайшла павікендовая сустрэча сем'яў,  якія ўдзельнічалі ў асноўных рэкалекцыях рухіу"Сужэнскія  Сустрэчы". У якасці аніматараў з тэмай "Пагаворым пра пачуцці"  паспяхова дэбютавала  сужэнская пара  Алена і Віталь Ляўкевіч і духоўны кіраўнік групы айцец Віталь Юркевіч  (капуцын).

 Мы размаўлялі пра пачуцці і пра тое, што  ўсе мы розныя і адны і тыя ж падзеі перажываем па-рознаму і пра тое, як важна кіраваць сваімі пачуццямі і асабліва - іх выяўляць, бо гэты фактар з'яўляецца вырашальным у разуменні іншага чалавека. А яшчэ кожная сужэнская пара паспрабавала пабудаваць "Свой дом", але дом не звычайны: падмуркам , сценамі і дахам у ім сталі нашы пачуцці.

Пасля дыялогу паміж сужонкамі, мы згуртаваліся за "сталом кахання", дзе пілі каву па-капуцынскі з рознымі прысмакамі, прыгатаванымі братам Войтэкам  і атрымлівалі асалоду ад магчымасці пагутарыць і проста пабыць разам.

Развітваючыся пасля сумеснай малітвы, мы ўсё цешыліся ад нашай сустрэчы і асабліва тым, што з намі  ўвесь гэты час быў Бог.

Для таго каб пакінуць каментар неабходна Аўтарызацыя або Рэгістрацыя

Пакінуць паведамленне