Сужэнскія сустрэчы
BY RU
рэкалекцыі - дыялог - сустрэча

З 16 па 18 кастрычніка 2015 г. ў Баранавічах прайшла Майстэрня для Аніматараў "Сужэнствы ў крызісе на Сужэнскіх Сустрэчах", падрыхтаваная і праведзеная заснавальнікамі Сужэнскіх Сустрэч Ірэнкай і Ежы Гжыбоўскімі. Магчымасцю ўдзельнічаць у Майстэрні на рускай мове скарысталіся акрамя Аніматараў з Беларусі (Мінска, Баранавіч, Івацэвічаў і Віцебску) таксама Аніматары з Латвіі (Рыгі і Вентспілса), Літвы (Вільнюса і Каўнаса), Украіны грэка-каталіцкай (Кіева і Львова), Расіі праваслаўнай (Санкт-Пецярбурга). Задачай майстар класа з'яўлялася мэта: навучыцца працаваць з парамі, якія перажываюць крызіс, зламаць бар'еры, што замінаюць плённаму супрацоўніцтву з імі, каб у выніку кантакту з Аніматарамі, такія пары атрымлівалі надзею на захаванне і развіццё адносін. Гэта майстэрня была аб тэхніцы дыялогу, аб тым, як дапамагчы камусьці ў цяжкай сітуацыі, набрацца досведу і кампетэнцыі ў аніматарскім служэнні.

Важным пунктам сустрэчы з'явілася прэзентацыя новых выданняў: кнігі Ежы Гжыбоўскага "Дыялог як шлях духоўнасці" на рускай мове і Статуту Сужэнскіх Сустрэч - на беларускай.

Радаснай для ўсіх прысутных і ўрачыстай падзеяй стала прыняцце ў сям'ю Аніматараў сужэнскай пары з Баранавіцкага Цэнтра Анжэлы і Валерыя Раманчыных. 

А яшчэ было шмат знаёмстваў, сяброўскіх гутарак, прыемных сустрэч. Дзелючыся ўражаннямі пра перажытыя дні, многія Аніматары паўтаралі словы: "Тут мы купаліся ў любові!.." Хай жа крыніца любові ў нашых сэрцах ніколі не вычарпаецца.

 

Для таго каб пакінуць каментар неабходна Аўтарызацыя або Рэгістрацыя

Пакінуць паведамленне