17 красавіка 2015г у Мінску адбылося паседжанне Нацыянальнай Рады "Сужэнскіх Сустрэч" Беларусі.
На сустрэчы прысутнічалі: Лідары - Павел і Алена Кузьміцкія, Нам. Лідараў - Аляксандр і Святлана Квяткоўскія, Скарбнік - Іван Лубінскі, Члены Рады - Алена Лубінская, Андрэй і Іна Любецкія, а таксама Нам. Лідараў Мінскага Цэнтра - Павел і Ганна Баярчук.
На паседжанні былі разгледжаны наступныя пытанні:
1) Сітуацыя з Малымі Групамі: Мінск, Баранавічы, Івацэвічы- бегла Кузьміцкія, Баярчук, Квяткоўскія. Падрабязна: Слонім, Івянец, Ліда, Паставы, Віцебск- Квяткоўскія. Якім чынам падтрымліваць існаванне групп, якія з'яўляюцца ў сітуацыі адсутнасці на месцах Аніматараў?
2)Узаемадзеянне са "старымі" святарамі, як развіваць кантакты і ўмацоўваць фармацыю "новых святароў".
3) Рэклама ўікэндаў, як рабіць рэкламу больш эфектыўнай? Прызначэнне адказных за рэкламу на Нацыянальным узроўні.
4) Размеркаванне абавязкаў у Радзе.
5) Агульныя мерапрыемствы ў 2015 годзе : Майстар-клас, Летні Турнус...
6) Пытанні і заўвагі Радыі да працы Мінскага і Баранавіцкага Цэнтраў.
7) Чым Рада можа дапамагчы развіццю Цэнтраў.
8) Сайт- перадача інфармацыі для сайта пра падзеі ў Мінскім Цэнтры.
9) Выпуск Нацыянальнага білюценьЧЫКА.
Але акрамя працоўнай скіраванасці гэта сустрэча мела і духоўную каштоўнасць - з'явілася чарговай магчымасцю быць разам, перажыць гэты час у крузе аднадумцаў, у духу кахання і паразумення, а таксама добрай практыкай у рэалізацыі прынцыпаў дыялогу ў Радзе.
Просім Усіх аб малітве ў інтэнцыі пастаноў Нацыянальнага Кіравання, а таксама ўсіх Сужэнскіх Сустрэч.
Для таго каб пакінуць каментар неабходна Аўтарызацыя або Рэгістрацыя