Сужэнскія сустрэчы
BY RU
рэкалекцыі - дыялог - сустрэча

 1 сакавіка 2015 гада ў г. Івацэвічы адбылося першае паседжанне Рады Баранавіцкага Цэнтра новага склікання ў складзе: Лідары - Святлана і Аляксандр Квяткоўскія (Баранавічы), Намеснікі Лідараў - Марына і Аляксей Куратнік (Івацэвічы), Члены Рады - Таццяна і Міхаіл Сегень (Івацэвічы) і Духоўны Настаўнік Цэнтра - а.Конрад Патыка (SVD).

На паседжанні былі разгледжаны наступныя пытанні:

1) Размеркаванне абавязкаў сярод членаў Рады;

2) Правядзенне асноўных рэкалекцый у Баранавічах;

3) Прысваенне статуту " садзейнічаючых Членаў аб'яднання";

4) Правядзенне сустрэчы аніматараў Цэнтра;

5) Абмеркаванне летняга туртуса ў Латвіі;

6) Арганізацыйныя пытанні.

Просім усіх аб малітве за плённую працу новага Праўлення Баранавіцкага Цэнтра, а таксама за ўвесь рух "Сужэнскія Сустрэчы".


 

Для таго каб пакінуць каментар неабходна Аўтарызацыя або Рэгістрацыя

Пакінуць паведамленне