Сужэнскія сустрэчы
BY RU
рэкалекцыі - дыялог - сустрэча

 17 студзеня 2015 гада прайшлі выбары Праўлення Баранавіцкага Цэнтра "СужэнскіхСустрэч". Пачаліся выбары з малітвы Святому Духу. Затым сыходзячае Праўленне (Лідары - Аляксандр і Святлана Квяткоўскія, Намеснікі Лідараў - Валерый і Наталля Мазуркевіч, Скарбнік - Таццяна Шыдлоўская, Члены Праўлення - Валерый Шыдлоўскі, Міхаіл і Таццяна Сегень), адчыталася аб праробленай за 4 гады працы. Лідары Баранавіцкага Цэнтра Аляксандр і Святлана Квяткоўскія падзякавалі ўсіх членаў Праўлення і ўручылі ім памятныя кружкі. Выбарная камісія складалася з:старшыні - Шыдлоўскага Валерыя, сакратара - Булавінай Алены і члена камісіі - а. Конрада. У Баранавіцкім Цэнтры 8 сужэнскіх пар-аніматараў і аніматар-святар. Вылучаныя кандыдаты прадставілі свае праграмы працы на 2015-2019 гады. Пасля таемнага галасавання Лідарамі Цэнтра былі абраны Аляксандр і Святлана Квяткоўскія, Намеснікамі Лідараў - Аляксей і Марына Куратнік, Скарбнікам - Валерый Мазуркевіч, Членамі Праўлення - Наталля Мазуркевіч, Міхаіл і Таццяна Сегень. Выбары скончыліся малітвай падзякі Богу за наш Цэнтр, аніматараў і за ўвесь рух "СужэнскіяСустрэчы".

Аляксей і Марына Куратнік

 

 

Для таго каб пакінуць каментар неабходна Аўтарызацыя або Рэгістрацыя

Пакінуць паведамленне