Сужэнскія сустрэчы
BY RU
рэкалекцыі - дыялог - сустрэча



 12 студзеня 2015 гада адбылося апошняе паседжанне Рады Баранавіцкага Цэнтра "Сужэнскіх Сустрэч" у старым складзе: Лідары - Аляксандр і Святлана Квяткоўскія, Намеснікі Лідараў - Валерый і Наталля Мазуркевічы, Скарбнік - Таццяна Шыдлоўская і Член Рады - Валерый Шыдлоўскі.

На гэтай сустрэчы былі падведзены вынікі працы Рады за перыяд з 2010 па 2014 год.
Таксама была зацверджана праграма паглыбленых рэкалекцый для аніматараў "Добрая вестка пра дыялог" і вырашаны практычныя пытанні па падрыхтоўцы да ўікэнда і правядзенню выбараў у епархіяльнае Кіраванне "СужэнскіхСустрэч".
Святая Імша за рух "СужэнскіяСустрэчы" і традыцыйная малітва на ружанцыі з'явіліся выразам падзякі Богу за адкрыты нам шлях служэння Яму ў "СужэнскіхСустрэчах" і лагічным завяршэннем паседжання Рады.
                                             Святлана і Аляксандр Квяткоўскія

  

Для таго каб пакінуць каментар неабходна Аўтарызацыя або Рэгістрацыя

Пакінуць паведамленне