Сужэнскія сустрэчы
BY RU
рэкалекцыі - дыялог - сустрэча

 

З 28 па 30 лістапада 2014г. у Баранавічах прайшлі рэкалекцыі  руху  "Сужэнскія  Сустрэчы". На ўікэнд прыехалі  14 пар з Мінска, Івянца, Івацэвіч, Баранавіч і Ліды. Праводзілі рэкалекцыі  аніматары Аляксандр і Святлана Квяткоўскія з Баранавіч, Юрый Дзеніс і Наталля Трасцянка з Івянца , Аляксей і Марына Куратнік  з Івацэвіч  і каталіцкі святар.

Сваімі анімацыямі  вядучыя пары імкнуліся падвесці  сужонкаў да той ці іншай перажытай імі сітуацыі і паказаць, як яны, нягледзячы на праблемы, сталі  больш адкрытымі адзін аднаму.

Аніматары  адзначылі цёплую  і  добразычлівую атмасферу, што спрыяла глыбейшаму перажыванню гэтага ўікэнда.

-          На ўікэндзе мы 3-ці раз, як аніматары 2-гі і я хацела б адзначыць, што гэтыя рэкалекцыі для мяне былі асаблівыя. Я зразумела, што мой муж сапраўды самы блізкі мне чалавек. Увогуле, я ад’яжджаю з пачуццём напоўненасці.

-          Я адчуваю пачуцці супакою, радасці і падзякі. Радасці, таму што ў чарговы раз  зрабілі тое, што Бог жадае. Супакою, што робім ўсё разам з Ім.  Пагаварылі з жонкай без усякіх перашкод і атрымалі запраўку на далейшае вандраванне на гэтым цягніку жыцця. Пачуццё падзякі  Богу за ўсё.

Святар падзяліўся пачуццём супакою і радасці, што большасць сужэнскіх пар маладыя - гэта добры ўнёсак у будучыню касцёла ў Беларусі.

Уікэнд  атрымаўся і быў вельмі суладным  дзякуючы пунктуальнасці, сабранасці і згуртаванасці ўсіх сужэнскіх  пар. Для ўдзельнікаў уікэнд стаў сапраўдным адкрыццём і гэта даказваюць іх сведчанні:

-          Мы ўпершыню на ўікэндзе. Гэта цуд для мяне. Мне вельмі спадабалася. Я рады, што мы патрапілі на гэтыя рэкалекцыі  напачатку нашага шлюбнага жыцця. Я атрымаў вызначаны аб'ём ведаў, такое адчуванне, што ўніверсітэт скончыў, атрымаў дыплом і на працу пара ехаць.

-          Я быў наладжаны скептычна і не мог зразумець, як мяне могуць прымусіць адкрыцца на жонку, калі я не раблю гэтага дома. Вы мяне проста ўразілі! Ваша методыка прынесла вынік. Упершыню за доўгі час я адкрыта і шчыра пагаварыў з жонкай.

-          Мы змаглі пагаварыць з мужам аб усім, расставіць прыярытэты ў жыцці. Для нас гэта новы досвед у нашых адносінах.

-          Рэкалекцыі дапамаглі нам больш дэталёва разабрацца ў нашых сямейных адносінах, дапамаглі вырашыць некаторыя рознагалоссі і прадухіліць канфлікт.

-          Я перажываю пачуццё акрыленасці. Дома спрабавалі весці дыялог, але здавалася, што не чуем адзін аднаго. Спадзяемся, што гэтыя рэкалекцыі дапамогуць нам у адносінах не толькі адзін з адным, але і з дзецьмі, роднымі і проста знаёмымі.

-          Я "сухі" на эмоцыі чалавек. Для мяне як для мужчыны было вялікім здзіўленнем, што я магу не толькі  выпрабоўваць розныя  пачуцці, але яшчэ магу іх выказаць. Заўважыў, як змянілася стаўленне жонкі  да мяне. Ваш рух вельмі патрэбны!

                                                             Марына Куратнік

 

Для таго каб пакінуць каментар неабходна Аўтарызацыя або Рэгістрацыя

Пакінуць паведамленне