Сужэнскія сустрэчы
BY RU
рэкалекцыі - дыялог - сустрэча

 

 28 верасня 2014г  удзельнікі руху "Сужэнскія сустрэчы" адзначылі адкрыццё працоўнага сезону паездкай у мястэчка з назвай Заоссе, дзе нарадзіўся знакаміты паэт Беларусі Адам Міцкевіч. Сёння на тым самым месцы, дзе калісьці знаходзілася сядзіба, якая належала сям'і Міцкевічаў, размешчаны музейны комплекс. У паездцы прынялі ўдзел сем сем'яў з г. Баранавічы і г. Івацэвічы, в. Сталовічы.

На ўваходзе ў сядзібу нас сустрэў дырэктар музея Анатоль Іванавіч Яўменькаў. Гісторык, у мінулым  школьны настаўнік, ён аказаўся цікавым суразмоўцам і апавядальнікам.

Удзельнікам экскурсіі атрымалася ў поўнай меры адчуць атмасферу старасвецкага шляхецкага фальварка. У цэнтры знаходзіцца хата, насупраць яго - амбарэц (свіронак), побач - хлеў і гумно. Бліз маленькай сажалкі - лазенка.

У залах хаты-сядзібы разгорнута літаратурна-дакументальная экспазіцыя "Вяртанне пана Тадэвуша". Яна знаёміць наведвальнікаў з гісторыяй фальварка ў Заоссі і дэманструе адноўленыя інтэр'еры шляхецкай хаты. Аднаму з удзельнікаў атрымалася нават пераўвасобіцца ў гарнітур таго часу.

Анатоль Іванавіч распавёў, што ў наш час музей-сядзіба вельмі папулярны сярод  уступаючых ў шлюб маладых людзей, якія прыязджаюць сюды для правядзення фотасесій. Так нарадзілася прыгожая традыцыя: кожная пара выбірае сабе дрэва свайго сямейнага шчасця і завязвае на ім белую і чырвоную стужку.

Сустрэча працягнулася ў  Сталовічах. У атмасферы цяпла і ўтульнасці ў вогнішча мы абмеркавалі навіны ў Асацыяцыі “Сужэнскія Сустрэчы”,  план працы нашага Баранавіцкага Цэнтра, пазналі аб бліжайшых  сустрэчах і іншых падзеях. Гэты выдатны дзень закончыўся сумеснай малітвай і выкананнем гімна нашага Цэнтра.

                                                               Кіпель Кацярына

 

Для таго каб пакінуць каментар неабходна Аўтарызацыя або Рэгістрацыя

Пакінуць паведамленне