Сужэнскія сустрэчы
BY RU
рэкалекцыі - дыялог - сустрэча

 

 14 красавіка 2014г. у Доме Святой Тройцы прайшла сустрэча Праўлення Баранавіцкага Цэнтра Асацыяцыі "СужэнскіяСустрэчы". Рада сустрэлася поўным складам: Лідары - Аляксандр і Святлана Квяткоўскія (Баранавічы); Намеснікі Лідараў - Валерый і Наталля Мазуркевічы (Сталовічы), Скарбнік Таццяна Шыдлоўская, Член Праўлення Валерый Шыдлоўскі (Баранавічы) і Члены Праўлення - Міхаіл і Таццяна Сегень (Івацэвічы), каб вырашыць шэраг пытанняў, злучаных з дзейнасцю Цэнтра і актуальных на дадзены момант. Сустрэча пачалася сумеснай малітвай на Ружанцы ў капліцы.

Падчас паседжання заслухалі справаздачу пра апошні ўікэнд у Баранавічах. Адзначылі важнасць правядзення рэкламных акцый-выступаў у касцёлах перад уікэндамі і размеркаванні абавязкаў па падрыхтоўцы WE.
Абмеркавалі:
 -перспектыву стварэння паслярэкалекцыйнай групы ў Слоніме;
- план правядзення паглыбленых рэкалекцый на тэму: "Тэмпераменты" 27-29 чэрвеня 2014г;
- становішча спраў у малой групе ў Івацэвічах;
- планы на лета (турнусы і пілігрымкі);
- правядзенне "Вечароў для закаханых";
- выбары ў Міжнароднае Праўленнеў верасні і выбары ў Епархіяльнае Кіраванне;
- прыняцце ў Асацыяцыю 2 новых пар;
Заслухалі справаздачу Скарбніка Цэнтра.
 Пастанавілі да чэрвеня правесці 2 сустрэчы для аніматараў на тэмы: "Расправіць крылы ці пра паглыбленне і пашырэнне працы нашага Цэнтра" і "Што дае мне ўдзел у сустрэчах малой групы?"
Падкрэслілі важнасць малітоўных сустрэч па панядзелках і далучэнні да малітвы за Сужэнскія Сустрэчы ў 19-00 .
Гэтак жа з радасцю канстатавалі вялікую актыўнасць новай паслярэкалекцыйнай групы ў Івянцы
Ў канцы сустрэчы ўзнеслі да Бога малітву падзякі за магчымасць быць разам, за наш Цэнтр і за ўвесь наш рух “Сужэнскія Сустрэчы”.

 

Для таго каб пакінуць каментар неабходна Аўтарызацыя або Рэгістрацыя

Пакінуць паведамленне