Сужэнскія сустрэчы
BY RU
рэкалекцыі - дыялог - сустрэча

 

 13 красавіка 2014г. у г. Мінску адбылося паседжанне Нацыянальнай Рады  Сужэнскіх Сустрэч Беларусі ў складзе: Лідары - Алена і Павел Кузьміцкія( Мінск), Намеснікі Лідараў - Святлана і Аляксандр Квяткоўскія (Баранавічы), Скарбнік - Іван Лубінскі (Мінск), яго жонка Алена Лубінская - член Рады, члены Рады - Іна і Андрэй Любецкія (Мінск) і запрошаныя аніматары-Ганна і Павел Баярчук (Мінск).

Рада сустрэлася, каб абмеркаваць бягучыя пытанні ў працы Сужэнскіх Сустрэч на Беларусі, перспектывы развіцця і план працы на найблізкі час.

Самыя важныя пункты праграмы, разгледжаныя Радай:

1. Абмеркавалі ліст з паседжання Міжнароднай Рады “Сужэнскіх Сустрэч у Львове да ўсіх Аніматараў: " СУЖЭНСКІЯ СУСТРЭЧЫ ПЕРАД НОВЫМІ ЗАДАЧАМІ".

2. Даручылі Баранавіцкаму Цэнтру падрыхтоўку паглыбленага WE , планаванага на 27-29 чэрвеня 2014г

3. Разгледзелі пытанні далейшага супрацоўніцтва ў развіцці Сужэнскіх Сустрэч з праваслаўнай царквой.

4. Пастанавілі ў тэматыку сустрэч аніматараў уключыць вывучэнне Статуту Сужэнскіх Сустрэч.

5. Абмеркавалі працу Мінскага і Баранавіцкага Цэнтраў, у прыватнасці, правядзенне апошніх WE.

6. Прынялі рашэнне пра стварэнне абноўленых спісаў Аніматараў .

7. Вызначылі адказных за турнусы ў Польшчы, Латвіі і Беларусі.

Просім Усіх аб малітве ў намерах Нацыянальнага Кіравання, а таксама за ўсе Сужэнскія Сустрэчы.

 

 

Для таго каб пакінуць каментар неабходна Аўтарызацыя або Рэгістрацыя

Пакінуць паведамленне