Сужэнскія сустрэчы
BY RU
рэкалекцыі - дыялог - сустрэча

 7 - 9 лютага ў Ракаве ў сувязі са святкаваннем 10-годдзя дзейнасці ў Беларусі руху “Сужэнскія Сустрэчы”прайшлі міжнародныя рэкалекцыі для аніматараў “Добрая вестка пра дыялог.” У іх ўдзельнічалi сужэнствы-аніматары з Беларусі, Польшчы, Расіі, Украіны, каталіцкае духавенства і праваслаўныя святары, у тым ліку з Санкт-Пецярбурга. Прысутнічалі таксама міжнародныя лідары Ежы і Ірэна Гжыбоўскія з Польшчы, Заснавальнiкi «Сужэнскiх Сустрэч» як руху, а пасля Асацыяцыi міжнароднага маштабу.

Дыялог - гэта дарога па жыцці з Богам у яднанні і каханні з Ім, з мужам і іншымі людзьмі. Прынцыпы дыялогу прыносяць добрую вестку, што каханне і паразуменне магчымыя. Гэта добрая навіна з'яўляецца часткай Добрай Весткі пра Ісуса таму, што дапамагае нам у такім жыцці, якое Ён абвяшчае. Тэмы і пытанні гэтых духоўных практыкаванняў спрыялі перажыванню жывой сувязі з Богам, індывідуальнаму разважанню, свайго роду дыялогу з самім сабой, і дыялогу ў сужэнстве, дапамаглі пераадолець руціну ва ўласным дыялогу і знайсці сябе ў якасці новага Аніматара.
Пасля завяршэння рэкалекцый Алена і Павел Кузьміцкія - лідары "Сужэнскіх Сустрэч" Беларусі, прымалі віншаванні з 10-гадовым юбілеем ад аніматараў з-за мяжы. Святкаванне працягнулася ў касцёле Святых Сымона і Алены ў Менску, дзе прайшла Святая Імша, прысвечаная гэтай знамянальнай даце, якую ўзначаліў Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці і завяршылася святочным сталом у белай зале касцёла.
 
Для таго каб пакінуць каментар неабходна Аўтарызацыя або Рэгістрацыя

Пакінуць паведамленне