Сужэнскія сустрэчы
BY RU
рэкалекцыі - дыялог - сустрэча

 

19 студзеня 2014 года у Баранавічах адбылася чарговая паслярэкалекцыйная сустрэча руху "Сужэнскія сустрэчы". Нягледзячы на вялікі мароз, прысутнічала 12 пар з Івацэвіч, Івянца, Сталовіч і Баранавіч, а таксама святары: айцец Конрад Патыка SVD і айцец Сяргей Мігун OFMconv .

На пачатку удзельнікі сустрэчы сабраліся на супольнай Святой Імшы.

Пасля Імшы аніматары Святлана і Аляксандр Квяткоўскія вельмі цікава і даступна расказалі пра віды тэмпераментаў, падзяліліся сваім вопытам, а таксама паказалі, як, узбагаціўшыся гэтымі ведамі, можна зрабіць свой сужэнскі дыялог больш эфектыўным, а свае адносіны больш багатымі і напоўненымі.

Напрыканцы сустрэчы удзельнікі падзяліліся сваімі думкамі, уражаннямі, расказалі пра вопыт працы у малых групах, а таксама падзяліліся планамі. Дарэчы, у планах рэкалекцыі для аніматараў у Ракаве,якія адбудуцца на пачатку лютага і будуць пасвечаны 10-годдзю руху "Сужэнскія сустрэчы" на Беларусі.

                                                               Наталля Трасцянка (Івянец)

 

 

Для таго каб пакінуць каментар неабходна Аўтарызацыя або Рэгістрацыя

Пакінуць паведамленне