Сужэнскія сустрэчы
BY RU
рэкалекцыі - дыялог - сустрэча

 

 З 9 па 11 лістапада 2013 г. у Варшаве адбылося паседжанне Міжнароднай Рады Асацыяцыі "Сужэнскія  сустрэчы".

Кіраванне Асацыяцыі сустрэлася поўным складам: Лідары Рады - Ірэна і Юрый Гжыбоўскія (Польшча); Намеснікі Лідараў - Вера і Зянон Кузымків ( Украіна), Скарбнік і Сакратар Рады - Аляксандр і Святлана Квяткоўскія ( Беларусь) і Члены Рады - Павел і Алена Кузьміцкія (Беларусь) каб вырашыць шэраг пытанняў, актуальных на дадзены момант у " Сужэнскіх  сустрэчах". Таксама на паседжанне былі запрошаны Лідары Нацыянальнага Кіравання Польшчы Валдэк і Дарота Беднарскія

Самыя важныя пункты праграмы, разгледжаныя Радай:

1. Падвядзенне вынікаў Міжнароднага Кангрэса аніматараў, які прайшоў у Пельпліне.

2. Сітуацыя " Сужэнскіх Сустрэч" у розных краінах.

3. Дапамога ў развіцці малых груп і фармацыя аніматараў.

4.Абмеркаванне становішча Цэнтраў у ЗША, Нямеччыне, Ірландыі. 

5.Новыя механізмы працы для паглыблення сувязі паміж Нацыянальнымі Цэнтрамі і ўмацаванне праграмнага адзінства.

6.Стратэгія далейшай дзейнасці і абмеркаванне плану працы Рады.

7. Фінансавая сітуацыя і  ўнёсак асобных краін у агульныя выдаткі " Сужэнскіх Сустрэч".

8. Каляндар найбліжэйшых падзей (паглыбленыя рэкалекцыі "Добрая Навіна пра дыялог" у Беларусі).

9. Арганізацыйныя пытанні:

 - правілы выбараў у Кіраванне Рады, якія пройдуць у 2014г;

 - сцвярджэнне бланка пратаколу выбараў у епархіяльнае кіраванне;

- усталяванне выбарнага календара;

 - месца  і дата правядзення Міжнароднага З'езду епархіяльных лідараў.

 Але акрамя працы, сустрэча з'явілася чарговай магчымасцю быць разам, перажыць гэты час у адзіным духу кахання і паразуменні.

 

Для таго каб пакінуць каментар неабходна Аўтарызацыя або Рэгістрацыя

Пакінуць паведамленне