Сужэнскія сустрэчы
BY RU
рэкалекцыі - дыялог - сустрэча

 

З 11 па 13 кастрычніка 2013, у Ляскоўцы ( поруч Менска) адбыўся ўікэнд, аніматарамі на якім былі: о. Алег Шэнда, кс. Сяргей Дабрагост, Іван і Алена Лубінскія, Анатоль і Людміла Завацскія, Віктар і Святлана Станевічы.

На рэкалекцыі прыехала 4 пары ўдзельнікаў, хоць першапачаткова магло быць у два раз больш. Акрамя таго, удзельніцай была сястраамініканка. У цэлым уікэнд прайшоў у добразычлівай атмасферы. Гэтаму спрыяла і тое, што і аніматары і ўдзельнікі падабраліся досыць спакойныя. Выказванне ўдзельнікаў пасля ўікэнда:

 Наталля і Віталь (Менск). "Ехалі сюды з цікавасці. Пасля шумнай атмасферы хаты тут  адчуваецца душэўны супакой і радасць" (Наталля). "На гэтых сустрэчах мы больш зблізіліся, адчуваем радасць і навізну ў нашых адносінах" (Віталь).

Наталля і Юры (Менск). Муж праваслаўны. "Я ехала на ўікэнд з надзеяй. Прыйшлі да высновы, што раней кожны адстойваў свой пункт гледжання. Мы ўбачылі, што ў кожнага ёсць праблемы, і гэта звычайна, трэба толькі навучыцца штосьці змяняць" (Наталля). "Я прасякнуўся пазітывам, зазірнуў у сябе, атрымаў новую ежу для разважанняў" (Юры).

Вольга і Андрэй (Менск). "Слухаючы ўводзіны, я перажывала разам з аніматарамі. Спачатку я пісала шмат, а муж - мала, потым і ён вырашыў не адставаць. Штосьці з пачутага я вазьму на ўзбраенне" (Вольга). "Перад прыездам я ставіўся да ідэі ўікэнда скептычна. Цяпер адчуваю спакой. Штосьці з пачутага можна выкарыстоўваць і далей" (Андрэй).

Яўгенія і Аляксандр (Менск). "Я ўдзячная Богу за гэтыя сустрэчы. Прыемна слухаць людзей, напаўняцца прыемнымі эмоцыямі. Думаю, што асноўнае будзе адбывацца пазней. Я ўжо магу нагадаць мужу пра тое, што ён пісаў тут у сваіх лістах, ёсць дакументальнае пацверджанне, якое можна выкарыстоўваць. Я вельмі задаволена" (Яўгенія). "Такія сустрэчы - гэта нейкі новы досвед. Мы добра правялі час" (Аляксандр).

С. Вераніка OP. (Баранавічы). "Я адчуваю радасць, надзею, што ў абшчыне можна добра жыць. У манаскай абшчыне падобныя адносіны, як і ў шлюбе. Думаю, што сам удзел у рэкалекцыях усяго не вырашае, трэба рабіць, што магчыма, і чакаць Божай дапамогі".

                   Іван Лубінскі 

                             

 

 

Для таго каб пакінуць каментар неабходна Аўтарызацыя або Рэгістрацыя

Пакінуць паведамленне