Сужэнскія сустрэчы
BY RU
рэкалекцыі - дыялог - сустрэча

 

 10 чэрвеня ў Баранавічах у доме Святой Тройцы прайшла паслярэкалекцыйная сустрэча, якая з'явілася пэўным падвядзеннем вынікаў працы за год Баранавіцкага цэнтра. Сустрэчу праводзілі о.Конрад Патыка і аніматары Саша і Света Квяткоўскія. Прысутнічалі сужэнскія пары з Баранавіч, а таксама з Івацэвіч, што стала ўжо добрай традыцыяй.

Тэма гэтай сустрэчы гучала наступным чынам: «Дыялог-як шлях». Аніматары вельмі глыбока раскрылі гэтую тэму, верагодна закрануўшы кожнага ўдзельніка як гаворыцца «за жывое», таму што падчас дзялення ўсе сужэнствы вельмі шчыра дзяліліся сваімі пачуццямі, а як вядома, пачуцці – гэта частка праўды пра нас. І мне думаецца, што калі мы агучваем свае перажыванні, хваляванні, праблемы ў прысутнасці іншых людзей, гэта ўжо шмат чаго варта і з'яўляецца даверам ў адносінах да прысутных.

Нягледзячы на ўсхадзіўшаеся надвор'е, адчуванне радасці ад зносін было ва ўсіх удзельнікаў.Смачныя пачастункі і прыемныя зносіны яшчэ больш зацвердзілі мяне, я спадзяюся і ўсіх удзельнікаў у тым, што «Сужэнскія Сустрэчы» з'яўляюцца вельмі добрым акумулятарам ў сямейным жыцці, і такіясустрэчыз'яўляюцца пэўнай падзарадкай.

                            Наташа Мазуркевіч

 

Для таго каб пакінуць каментар неабходна Аўтарызацыя або Рэгістрацыя

Пакінуць паведамленне