Сужэнскія сустрэчы
BY RU
рэкалекцыі - дыялог - сустрэча
ЛІСТ ДА ЎСІХ СУЖЭНСТВАЎ, А ТАКСАМА ДА АСОБАЎ, ЯКІЯ МАЮЦЬ УПЛЫЎ НА АДНОСІНЫ Ў СУЖЭНСТВЕ І СЯМ’І, А ТАКСАМА НА МІЖАСАБОВЫЯ АДНОСІНЫ Ў ШЫРЭЙШЫХ ГРАМАДСКІХ КОЛАХ
Падсумоўваючы шматгадовую працу сярод сужэнстваў у розных краінах, сярод розных канфесій, народаў і культур, мы выразна бачым, што жаданне трывалай, вернай і шчаслівай любові з’яўляецца натуральным жаданнем кожнага чалавека, кожнага саюзу мужчыны і жанчыны. Мы адчуваем, што такая любоў магчымая. Аднак яна патрабуе догляду, клопату пра дыялог, узаемнай падтрымкі ў цяжкасцях, адказнага будавання ўзаемаадносінаў. Такая любоў вымагае ад асобы сталасці, непадпарадкавання ўнутраным і знешнім пагрозам. Пераадоленне цяжкасцей прыносіць не толькі вялізнае задавальненне самім сужэнцам, але і вялізную маральную вартасць, якую чакаюць таксама і дзеці. Ім патрэбныя двое бацькоў, якія любяць адно аднаго. Сужэнскія Сустрэчы абвяшчаюць хараство сужэнскай любові, кіруючыся не толькі пустой ідэяй, але плёнам праведзеных рэкалекцыйных заняткаў, якія будуюць і аднаўляюць сужэнскую любоў. Мы перакананыя, што кожнае сужэнства можна не толькі аднавіць, але дынамічна развіць у ім любоў, нягледзячы на цяжкі досвед у мінулым. Гэтаму перашкаджаюць цяжары, вынесеныя з бацькоўскіх дамоў, розныя паталогіі, а таксама геданістычныя і спажывецкія мадэлі грамадскага жыцця. Сталасць асобы азначае патрабаванне ад сябе клопату пра сужэнскія і сямейныя адносіны супраць гэтых узораў, а часта і ідэалогій. Клопат пра ўласнае сужэнства – гэта клопат пра будучыню нашых дзяцей і наступных пакаленняў. За прапагандай іншых саюзаў, чым натуральная і трывалая сувязь мужчыны і жанчыны, ідуць разнастайныя паталогіі грамадскага жыцця. Прапаганда іншых саюзаў, чым сужэнства мужчыны і жанчыны, з’яўляецца прамой дарогай да самазнішчэння грамадства.
Мы звяртаемся да ўсіх людзей добрай волі, найперш да саміх сужэнстваў, каб яны стойка і рашуча дбалі пра ўласныя сужэнскія і сямейныя адносіны, пра трывалую, верную і шчаслівую любоў. Звяртаемся таксама да душпастыраў, настаўнікаў і выхавацеляў, асобаў, якія займаюцца сужэнскай і сямейнай тэрапіяй, да каталіцкіх рухаў і асацыяцый, да вернікаў нехрысціянскіх рэлігій, да дзеячаў мясцовых органаў улады і да палітыкаў, каб яны прапагандавалі вартасць сужэнства і сям’і, якая апіраецца на сталую сувязь мужчыны і жанчыны як сужэнства і як бацькоў.
Праўленне і Праграмная Рада Каталіцкай Асацыяцыі “Сужэнскія Сустрэчы”, сабраныя на паседжанні ў Каўнасе ў Літве 26-29.04.2013г.
Ірэна і Ежы Гжыбоўскія - Лідэры Сужэнскіх Сустрэч (Польшча), Віра і Зіновій Кузымків (Украіна), Далія і Кастантас Лукенаі (Літва), Дангуоле і Данатас Залепугас (Літва), Алена і Павел Кузьміцкія (Беларусь), Святлана і Аляксандр Квяткоўскія (Беларусь), Дарота і Вальдэмар Бяднарскія (Польшча), Байба і Дайніс Сцікутс (Латвія), а таксама кс. Альдонас Гудайціс SJ, нацыянальны духоўны дарадчык Сужэнскіх Сустрэч у Літве.
 

 

Для таго каб пакінуць каментар неабходна Аўтарызацыя або Рэгістрацыя

Пакінуць паведамленне