Сужэнскія сустрэчы
BY RU
рэкалекцыі - дыялог - сустрэча

  

 14 красавіка 2013 г. адбылася першая паслярэкалекцыйная сустрэча з удзельнікамі WE па праграме “Сужэнскіх Сустрэч”. У сустрэчы прымалі ўдзел кс. Конрад Патыка SVD, кс. Лех Баханэк OFM Conv, кс. Сяргей Мігун OFM Conv, сужэнскія пары Аляксей і Марына Куратнік з Івацэвіч, Васіль і Соф'я Федзькіны з Баранавіч, Юрый Дзеніс і Наталля Трасцянка, Марыя і Міхал Бібікі, Казімір і Галіна Чудвіловічы з Івянца і Аляксандр Квяткоўскі з Баранавіч.

Халоднае, зусім не вясновае надвор’е не пашкодзіла таму, каб наша сустрэча стала цеплай і прайшла ў духу любові да Бога і бліжняга. Тэма сустрэчы “Што для нас з’яўляецца важным” была вельмі актуальная. Удзельнікі адкрыта казалі пра свае праблемы, чаканні, і я думаю, што ў многіх выпадках знайшлі адказы на свае пытанні, а ўдзел святароў у разважанні над тэмай стаў тэалагічнай падтрымкай. Важным было і тое, што гэта сустрэча з’явілася пачаткам станаўлення “Сужэнскіх Сустрэч” у Івянцы.
Развітваючыся пасля сумеснай малітвы, мы ўсе радаваліся вынікам нашай сустрэчы і асабліва таму, што з намі ўвесь час быў Бог.
                                      Аляксандр Квяткоўскі 


 
Для таго каб пакінуць каментар неабходна Аўтарызацыя або Рэгістрацыя

Пакінуць паведамленне