Сужэнскія сустрэчы
BY RU
рэкалекцыі - дыялог - сустрэча

 

Вясёлы карнавал удзельнікаў руху Сужэнскія Сустрэчыпрайшоў 10 лютага ў Доме Святой Тройцы па вул. Шаўчэнка, 6 у Баранавічах. Больш за дваццаць сем'яў з Баранавічаў, Мінска, Івацэвічаў і іншых гарадоў прынялі ўдзел у ім.

Запальныя танцы і вясёлыя конкурсы прымусілі смяяцца не толькі дзяцей, але і сталых. А якія гарнітуры прыдумалі ўдзельнікі карнавала: Сіняя Барада і яго Жонка, Сямейства Гангстараў, Ангельскія Футбольныя Фанаты, Садоўнік і Сланечнік, Мальвіна і Бураціна, кот Базилио і чарапаха Тарціла, Карлсаны (цэлых два), Маланкі Мак Квін, Зоркі і Астролаг, Мушкецёр, Баба Яга і іншыя персанажы казак паднімалі настрой усім прысутным.
Нагадаем, што карнавал удзельнікаў " СужэнскіхСустрэч" праходзіць у Баранавічах кожны год у лютым і прымеркаваны да Дня Святога Валянціна. Сёлета сем'і памкнуліся на свята ўжо ў шосты раз. І ім сапраўды было, што адсвяткаваць. Бо за гэтыя гады " СужэнскіяСустрэчы" дапамаглі шматлікім сем'ям калі не вырашыць, то хоць бы зразумець свае ўнутраныя праблемы, і стаць бліжэй адзін да аднаго.
Галоўнае правіла " СужэнскіхСустрэч" - дыялог - не раз знаходзіла пацверджанне ў жыцці ўдзельнікаў. І хоць будаваць дыялог нават з самім сабой не заўсёды лёгка, удзельнікі імкнуцца да дыялогу ўсёй душой.Да дыялогу з сабой.Сваімі блізкімі. Дыялогу з Богам.
Калі вы яшчэ не сталі ўдзельнікамі руху " Сужэнскія Сустрэчы ", у вас ёсць магчымасць запісацца на найбліжэйшы ўікэнд, які пройдзе ў Баранавічах з 8 па 10 сакавіка 2013 г.
 
                                                                                        Марына Аўсяннікава

 

Для таго каб пакінуць каментар неабходна Аўтарызацыя або Рэгістрацыя

Пакінуць паведамленне