Сужэнскія сустрэчы
BY RU
рэкалекцыі - дыялог - сустрэча

19 лютага нам пашанціла паўдзельнічаць у традыцыйным Карнавале Сужэнскіх сустрэч, у якім змаглі прыняць удзел 6 сем’яў з 9 дзецьмі.

Цікава было ўбачыць знаемых людзей у незнаемых вобразах. Нягледзячы на напружаны і трывожны час, у якім зараз жывем, усім разам удалося стварыць атмасферу добразычлівасці, пазітыву, вяселля, радасці. Добраму настрою ўдзельнікаў паспрыялі як танцы і конкурсы, так і сумесна арганізаваная трапеза кахання.

Прыемна здзівілі дзеці сваім удзелам у гульнях, конкурсах, пастановах і танцах. Цеплая абстаноўка прыняцця дазволіла раскрыцца тэатральным талентам і маленькіх, і вялікіх.

Добра арганізаванае мерапрыемства з цудоўна прадуманым планам дня пакінула пачуцці радасці і супакою.

                                      Вольга Чэрнiкава

Для таго каб пакінуць каментар неабходна Аўтарызацыя або Рэгістрацыя

Пакінуць паведамленне