Сужэнскія сустрэчы
BY RU
рэкалекцыі - дыялог - сустрэча

11 - 12 чэрвеня 2022 г. у Гудагаі ў сувязі з 15-годдзем дзейнасці Баранавіцкага цэнтра “Сужэнскія Сустрэчы” прайшлі паглыбленыя рэкалекцыі для аніматараў “Добрая вестка пра дыялог.” У рэкалекцыях удзельнічала 6 сужэнскіх пар і кс. Кондрад Патыка SVD.

Дыялог – гэта жыццёвая дарога з Панам у яднанні і любові з Ім, з мужам і іншымі людзьмі. Прынцыпы дыялогу прыносяць добрую вестку, што каханне і паразуменне магчымыя. Тэмы, пытанні, а таксама месца гэтых духоўных рэкалекцый спрыялі індывідуальнаму разважанню, ціхай малітве і свайго роду дыялогу з самім сабой, а таксама дыялогу з мужам. У гэты ўікэнд мы перажылі жывую сувязь з Богам, пераадолелі руціну і набраліся сіл для далейшай працы Аніматара. Гэтыя выходныя былі насычаныя прыемнымі пачуццямі: спакою, адкрытасці і падзякі Госпаду за дар дыялогу. Разам з тым мы ўбачылі плён 15-гадовай працы нашага цэнтра і адзначылі, што нягледзячы на ​​розныя цяжкасці, якія ўзнікаюць на нашым шляху цэнтр, працягвае сваю працу, вядома, дзякуючы працы ўсіх аніматараў, але таксама і ўдзельнікаў рэкалекцый.

Пасля завяршэння рэкалекцый 12 чэрвеня ва Урачыстасць Найсвяцейшай Тройцы мы адправіліся ў в. Гервяты (Гродзенскай вобл.) у касцёл Святой Тройцы - адзін з самых высокіх касцёлаў Беларусі (61 метр). Затым мы паехалі ў в. Уселюб у самы стары з касцёлаў Беларусі, які захаваўся, у парафію Святога Казіміра, дзе нас сустрэў гасцінны гаспадар а. Віталь Цыбульскі і пачаставаў найсмачнай вячэрай.

Выхадныя прайшлі, а ў сэрцы засталася вялізная падзяка Госпаду за гэтыя цудоўныя рэкалекцыі і за людзей, якіх Ён паслаў на нашым шляху!

Марына Куратнік

Для таго каб пакінуць каментар неабходна Аўтарызацыя або Рэгістрацыя

Пакінуць паведамленне