Сужэнскія сустрэчы
BY RU
рэкалекцыі - дыялог - сустрэча

1 мая 2022 года ў 13-00 па адрасе Шаўчэнка, 6 у г. Баранавічы адбылося паседжанне Праўлення Баранавіцкага Цэнтра. На пасяджэнні прысутнічалі члены праўлення: Марына і Аляксей Куратнік (в.а.Лідэраў), Наталля Цівунчык (скарбнік), Святлана і Аляксандр Кветкаўскія (члены Праўлення), а таксама запрошаныя аніматары: бацька Сцяпан Цэргель SVD і Юлія і Уладзімір Шылко.

На пасяджэнні былі разгледжаны наступныя пытанні:

1. Правядзенне юбілею Цэнтра (фармат, праграма, колькасць і геаграфія запрошаных)

2. WE ў Баранавічах (падвядзенне вынікаў, справаздача галоўнай пары)

3. Дэталёвая справаздача скарбніка за апошнія праведзеныя ўікэнды

4. Сустрэча аніматараў (дата, месца правядзення, тэма, аніматары)

5. Летнія турнусы

Па ўсіх пытаннях былі прыняты адпаведныя рашэнні, якія ў бліжэйшы час будуць даведзены да ўсіх удзельнікаў СВ Пінскай дыяцэзіі.

Паседжанне скончылася малітвай падзякі Госпаду за нашу абшчыну Сужэнскіх сустрэч і просьбай аб благаслаўленні на далейшае служэнне.

Для таго каб пакінуць каментар неабходна Аўтарызацыя або Рэгістрацыя

Пакінуць паведамленне