Сужэнскія сустрэчы
BY RU
рэкалекцыі - дыялог - сустрэча

10 красавіка 2022 года, у 17:00 у беларускім часе, міжнародная фармацыйная анлайн-сустрэча аніматараў пад назвай: «Страх і боязнь Бога - мужнасць і надзея», у якім прынялі ўдзел 95 аніматараў з розных краін.

Сустрэча была праведзена Аленай і Паўлам Kузьмiцкiмi, беларускімi аніматарамi з Мінска разам з айцом Алегам Шэндай - аніматарам і духоўным настаўнікам.

Мы добра ведаем, што страх і трывога ўваходзяць у лiк звычайных штодзённых пачуццяў i ў бягучай сітуацыі яны з'яўляюцца ўсё больш і ўсё больш. Мы не хочам iх адчуваць, але яны ёсць.

У чым розніца паміж страхам і боязняй Божай (богабаязнасцю)? Як

змагацца з трывогай у паўсядзённым жыцці, асабліва сёння, як гэта

пераадолець? Ці ёсць яшчэ месца для надзеі? Адказы на такія пытанні гучалі ў дзяленні ўдзельнікаў у гуртах. 2 гадзіны 45 хвiлiн сустрэчы праляцелі неўзаметку, але вельмі душэўна і прадуктыўна.

Для таго каб пакінуць каментар неабходна Аўтарызацыя або Рэгістрацыя

Пакінуць паведамленне