Сужэнскія сустрэчы
BY RU
рэкалекцыі - дыялог - сустрэча

З 26 па 28 лістапада 2021 года ў Баранавічах прайшоў асноўны WE руху "Сужэнскія сустрэчы". Рэкалекцыі праводзілі аніматары: Юлія і Віталь Дунько (Пінск), Юлія і Уладзімір Шылко (Баранавічы), Марыя і Аляксандр Акулік (Бараўляны) і айцец Сцяпан Цергель SVD. На ўікэнд прыехала 5 пар з Гродна, Івацэвіч, Навагрудка і Бараўлян, а таксама ксёндз Аляксей Раманчук з Барысава, ксёндз Юрый Жэгарын з Навагрудка і сястра Рыта Халевінская з Ашмянаў, якая напісала пра сваё перажыванне рэкалекцый:

"Гэты ўікэнд быў новым вопытам у маім жыцці. Атрымаўшы запрашэнне на ўдзел у сужэнскiм ўікэндзе, я засмяялася, што гэта не па адрасе. Вы здзівіцеся, але гэта актуальна, для духавенства таксама. У кожнага ўзроўню ёсць асобная праграма, падабраная да паклікання ўдзельніка. Рух Сужэнскiх сустрэч было заснавана пры ўдзеле езуітаў, што асабліва стала для мяне блізкім, бо езуіцкая духоўнасць, улітая ад самага пачатку існавання маёй манаскай сям'і.

Яшчэ больш блізкім і родным для мяне стала тое, што ўдзельнічалі пары з рознымі гісторыямі і рознымі канфесіямі. Нягледзячы на гэта, УСЕ МЫ БЫЛІ АДНО. Што тут казаць? Калі хтосьцi яшчэ не меў магчымасці паўдзельнічаць у такім ўікэндзе, то варта!!! Плён самі пра сябе кажуць. Дзякуй нашай кампаніі за гэты ўікэнд, дзе мы перажылі незабыўныя ўражанні, не гледзячы на розныя перашкоды, што таксама з'яўляецца неад'емнай часткай і умовай перамогі на Божых шляхах.

Жадаю ўсім гэтай унутранай гармоніі і ўмення весці здаровы дыялог. Няхай беражэ Вас Гасподзь!!!»

Для таго каб пакінуць каментар неабходна Аўтарызацыя або Рэгістрацыя

Пакінуць паведамленне