Сужэнскія сустрэчы
BY RU
рэкалекцыі - дыялог - сустрэча

16 кастрычніка 2021г. у Тракелях прайшлі паглыбленыя рэкалекцыі «Наша РАЗАМ з Богам» для аніматараў і кандыдатаў у аніматары асацыяцыі "Сужэнскія сустрэчы" Пінскай дыяцэзіі. У іх прынялі ўдзел сужэнствы з Пінска і Баранавічаў, а таксама пробашч парафіі св. Казіміра ў в.Уселюб Гродзенскай вобл. кс. Віталь Цыбульскі. Тэматыка нашых сустрэч: «Наша разам з Богам», «Дыялог - пазнанне веры», «Мой адказ на пакліканне служыць Богу» была накіравана на ўдасканаленне дыялогу з Панам Богам і іншымі людзьмі. Акрамя гэтага атмасфера, створаная ў дыяцэзіяльным санктуарыі Маці Божай у Тракелях, спрыяла духоўнаму ўмацаванню нашага служэння ў асацыяцыі, а для сужэнстваў - магчымасць правесці час ўдваіх ў выдатным кутку прыроды, адроджанаму да дасканаласці Божай ласкай і руплівымі людзьмі, якія там жывуць. Па заканчэнні рэкалекцый мы ад’язжалі з жаданнем і далей працаваць на Божай ніве і сагрэтыя цеплынёй сэрцаў людзей, якія нас прымалі. За ўсё хвала Госпаду!

                                     Аляксандр Квяткоўскі

Для таго каб пакінуць каментар неабходна Аўтарызацыя або Рэгістрацыя

Пакінуць паведамленне