Сужэнскія сустрэчы
BY RU
рэкалекцыі - дыялог - сустрэча

25 красавіка 2021г. адбылася чарговая штомесячная анлайн - сустрэча малых груп Баранавіцкага Цэнтра руху «Сужэнскія сустрэчы». У ёй прынялі ўдзел дзевяць сямейных пар з Баранавічаў, Пінска, Івацэвічаў, Івянца, Ліды і Масквы, а таксама два святара: айцец Сцяпан Цэргель і ксёндз Андрэй Рылка.

У ролі аніматараў з тэмай «Што ўікэнд змяніў у нашым жыцці" дэбютавала пара з Пінска: Старчанка Вікторыя і Станіслаў, увядзенне ў тэму «Пагаворым аб пачуццях» падрыхтавалі аніматары з Пінска Юлія і Віталь Дунько і ксёндз Андрэй Рылка. Ва ўсіх была магчымасць падзяліцца сваімі думкамі, пачуццямі падчас анлайн-дзялення, успомніць свой першы ўікэнд і яго плён. Панавала спакойная, сяброўская атмасфера даверу. Завяршыўся вечар супольнай малітвай.

Для таго каб пакінуць каментар неабходна Аўтарызацыя або Рэгістрацыя

Пакінуць паведамленне