Сужэнскія сустрэчы
BY RU
рэкалекцыі - дыялог - сустрэча

Прага… Не, гэта не горад. Гэта проста патрэба нешта зрабiць, нешта добрае. Такая прага была i ў мяне. Гэта жаданне правесцi час улетку с сэнсам. I, як заўседы, лепшага часу, чым спатканне з Божай Мацi напэўна не бывае. Для нас са Святланай гэта было ўжо трэцяе спатканне. Спачатку Будслаў у чэрвенi, затым Тракелi ў лiпенi, а нарэшце - Лагiшын у жнiўнi.Па ўжо ўсталяванай традыцыi Сужэнскiх Сустрэч паломнiцтва да Мацi Божай Каралевы Палесся зладзiлi на роварах. Кожны раз усе адбываецца па-рознаму, але што цешыць душу аднолькава так гэта адчуванне, што гэты час ты пражыў не дарэмна. Так было i цяпер. Новыя мясцiны, новыя людзi — гэта добра. Але пачуцце, што ты дакрануўся да святога для мяне пераважыла ўсё астатняе. За ўсе дзякуем Богу.

                                         Аляксандр Квяткоўскi

Для таго каб пакінуць каментар неабходна Аўтарызацыя або Рэгістрацыя

Пакінуць паведамленне