Сужэнскія сустрэчы
BY RU
рэкалекцыі - дыялог - сустрэча

Вось і скончылася серыя Вечароў для закаханых, праведзеная Баранавіцкім Цэнтрам. Вечары, якія складаюцца з 9 сустрэч, праводзілі: а.Конрад Патыка SVD і сужэнскія пары-аніматары: Аляксандр і Святлана Квяткоўскія, Віталь і Юлія Дунько, Аляксей і Марына Куратнік, Вячаслаў і Наталля Цівунчык. Тэму аб натуральным планаванні сям'і раскрыла аніматар, лекар Таццяна Антонава. Незвычайнасць сустрэч заключалася ў тым, што праводзіліся яны анлайн па вайберу і ўдзельнічалі аніматары з Пінска, Івацэвічаў, Баранавічаў і нават Масквы (жонка была ў Баранавічах, а муж - у Маскве)

Мэтай "Вечароў" з'яўляецца дапамогу закаханым у стварэнні моцнай сям'і, дзе пануе каханне і згода, дзе муж і жонка слухаюць адзін аднаго, дзеляцца сабой, разумеюць сваю другую палоўку і заўсёды гатовыя дараваць.

Усе ўдзельнікі былі неверагодна дысцыплінаваныя і настроены на працу. На гэтых вечарах панавала выдатная, душэўная атмасфера.

З выказванняў удзельнікаў:

- Вечары ўнеслі ў наша жыццё больш адкрытасці. Многія пытанні, здаваліся, знаёмыя і зразумелыя, але дзякуючы вечарам была выдзелена важнасць кожнага з іх. Вечары выклікалі пачуцці ўпэўненасці, радасці і клапатлівасці. Для мяне ўсе сустрэчы былі цікавымі, але больш за ўсё я б вылучыў 3 вечар «разуменне ў каханні». Чым больш мы размаўляем адзін з адным, тым мацней сужэнства. Былі некаторыя тонкасці, якіх я раней не ведаў. Я лічу, што кожнаму карысна наведаць такія вечары, яны дапамагаюць цалкам адкрыць сябе і сваю другую палоўку.

- Вечары дапамаглі нам адчуваць і разумець адзін аднаго лепш. Мае пачуцці: шчасця, упэўненасці, пяшчоты, надзейнасці. Кожная тэма была па-свойму цікавая і важная, першыя тэмы прымусілі мяне па-іншаму паглядзець на нас. Зразумець, дзе я не мела рацыі. Стала больш спакойнай. Гэта было вельмі цікава.

- Вечары - гэта першае, што ў нас з'явілася агульнае, таксама гэта вельмі дапамагло бліжэй і лепш пазнаць сваю палоўку. Пачуцці выклікалі вельмі розныя: радасць, здзіўленне, шчасце. Адказалі на шматлікія пытанні, якія былі, але якія не паўставалі перад намі. Важная была кожная сустрэча, з кожнай сустрэчы запазычылі нешта патрэбнае.

- У маё жыццё гэтыя вечары, ўнеслі шмат карыснай інфармацыі, якая пазней будзе ажыццяўляцца на практыцы. Мы шмат гаварылі і пісалі (што таксама вельмі важна), навучыліся дзяліцца пачуццямі. На гэтых вечарах не было Я і ТЫ, а сталі МЫ.

Пасля гэтых сустрэч адчувалася прыняцце, любоў і разуменне. Усе аніматары вельмі цікава падавалі нам інфармацыю. Я чакала гэтых сустрэч з нецярпеннем. Бо ведаеш, што будзе нейкая цікавая тэма. Пачуцці на сустрэчах і пасля сустрэчы толькі самыя цёплыя. Кожны раз адкрывала штосьці новае, як у сабе, так і ў сваім будучым мужы.

Для мяне ўсе тэмы апынуліся важнымі і цікавымі. Ёсць тэмы напрыклад: першая тэма пра выказванне сваіх пачуццяў і пазнанне адзін аднаго вельмі дапамагла вырашыць некаторыя пытанні і дапамагла адкрыцца. Даведаліся мы дакладна шмат, галоўнае цяпер гэта сабраць і карыстацца ведамі, не разгубіць, працягваць размаўляць, дзяліцца адзін з адным і ўмацоўваць сваю любоў .

Даведалася яшчэ больш аб сваім выбранніку і шчаслівая, што менавіта ЁН будзе маім мужам. Мы сталі бліжэй адзін аднаму на духоўным узроўні (а гэта вельмі важна!). Мы вучыліся слухаць і чуць. Сталі даверлівыя адносіны, і хочацца і далей ісці такой дарогай. Дарагай любові і ўзаемаразумення, сумленнасці і адкрытасці, вернасці і служэння адзін аднаму.

Для таго каб пакінуць каментар неабходна Аўтарызацыя або Рэгістрацыя

Пакінуць паведамленне