Сужэнскія сустрэчы
BY RU
рэкалекцыі - дыялог - сустрэча

Рады паведаміць навіну, што жыццё ў нашым Баранавіцкім Цэнтры не спынілася ў гэты цяжкі для ўсіх час.

Па графіку працы нашай малой групы (апошнюю нядзелю месяца), мы рэгулярна праводзілі сустрэчы. 29 сакавіка была запланаваная тэматычная сустрэча "Невербальны выраз пачуццяў". Але ў сувязі з пандэміяй каронавірусу, мы вырашылі правесці нашу сустрэчу онлайн, (не змяняючы традыцый) у 16-00. Для гэтага выкарыстоўвалі вайбер. Тэму праводзілі пара аніматараў з Пінска Юлія і Віталь Дунько і айцец Конрад. У сустрэчы ўдзельнічала 8 пар. Адна пара працавала ў аддаленні адзін ад аднаго (яна ў Баранавічах, а ён - у Маскве). Усё прайшло нават лепш, чым чакалі. Вельмі актыўным было дзяленне мужа і жонкі. З аднаго боку, як сказалі ўдзельнікі, было прасцей выказваць свае пачуцці, дзеліцца сабой без пільнага позіркавага кантакту ўдзельнікаў, знаходзячыся ў хатняй абстаноўцы. Але, з іншага боку, вельмі не хапала гэтых невербальных выразаў пачуццяў ад радасці сустрэчы ў групе: усмешак, іскрыстых вачэй, сяброўскіх поціскаў рукі і гарачых «обдымашак». Таму, напэўна, гэтая тэма ў дадзенай сітуацыі выклікала столькі пачуццяў, і вылілася ў дзяленнях, напоўненых любоўю і пяшчотай да сваіх другіх палавінак.

Для тых, хто не змог да нас далучыцца онлайн, мы выставілі ў групу ў вайберы галасавую анімацыю і пытанні да тэмы. І на сённяшні дзень ужо 5 пар скарысталіся гэтай магчымасцю перажыць сустрэчу дома.

Малітоўныя сустрэчы па панядзелках таксама перавялі ў вайбер і, праз усяго толькі двух панядзелкаў, ужо адчуваем недахоп гэтых дзён яднання адзін з адным і Госпадам, простага быцця разам. Усё пазнаецца ў параўнанні.

Святлана і Аляксандр Квяткоўскія

Для таго каб пакінуць каментар неабходна Аўтарызацыя або Рэгістрацыя

Пакінуць паведамленне