Сужэнскія сустрэчы
BY RU
рэкалекцыі - дыялог - сустрэча

2 сакавіка 2019 г. у Баранавічах у Доме Святой Тройцы адбыўся паглыблены аднадзённы майстар-клас руху «Сужэнскія Сустрэчы" на тэму «Чатыры слупа нашага цэнтра». У ім прыняло ўдзел 6 шлюбных пар, у тым ліку лідэры нацыянальнага праўлення Вольга і Аляксандр Панамаровы з Мінска, а таксама святары а. Конрад Патыка SVD (парафія Маці Божай Фацімскай у г.Баранавічы), віцэ-рэктар Пінскай семінарыі кс. Адам Дынак, а. Сяргей Мігун OFM Conv

Майстар-клас прайшоў у спакойнай, цёплай атмасферы, былі створаны ўсе ўмовы для засяроджанасці і працы, бо гэта была магчымасць не толькі абмеркаваць і падзяліцца думкамі аб працы Баранавіцкага цэнтра, але і магчымасць пошуку метадаў для паляпшэння работы нашага цэнтра. Старанна прадуманыя анімацыі і шчырыя дзяленні дапамагалі зразумець, што ўсе мы - ўдзельнікі Божай справы і абшчына павінна не толькі існаваць, але ўзрастаць у дары духоўнасці, ласкі і місіі. Адкрытасць духаўніка, яго сведчанне, таксама служылі дапамогай ўдзельнікам ў дыялогу, у адкрытасці адзін аднаму і Богу.

Гэтая сустрэча пачалася з кубачка кавы і добрага слова на пачатак дня, затым, пасля чатырох праведзеных тэм, быў час цішыні і падрыхтоўкі да споведзі, і заключэннем была святая Імша. Майстар-клас яшчэ раз нагадаў аніматарам, на якіх чатырох слупах павінен стаяць наш цэнтр, што ён павінен працаваць як адзіны арганізм і тады абшчына Сужэнскіх сустрэч у Баранавічах будзе расці.

Пасля святой Імшы ў 17.00 прайшлі выбары Праўлення Баранавіцкага Цэнтра "Сужэнскіх Сустрэч». Пачаліся выбары з малітвы. Затым Лідэры Праўлення Баранавіцкага цэнтра Квяткоўскія Аляксандр і Святлана зрабілі справаздачу аб праведзенай за 4 гады працы і падзякавалі ўсіх членаў Праўлення за працу. Выбарчая камісія складалася са старшыні -Мазуркевич Наталлі, сакратара - Кіслай Вікторыі і члена камісіі - а. Конрада. У Баранавіцкім Цэнтры 5 актыўных сужэнстваў-аніматараў і аніматар-святар. Пасля тайнага галасавання Лідэрамі Цэнтра былі абраныя Аляксандр і Святлана Квяткоўскія, Намеснікамі Лідэраў - Аляксей і Марына Куратнік, казначэямылко Юлія, Членам Праўлення Шылко Уладзімір. Выбары скончыліся малітвай, вячэрай любові і выдатнай прагулкай на свежым паветры.

Марына Куратнік

Для таго каб пакінуць каментар неабходна Аўтарызацыя або Рэгістрацыя

Пакінуць паведамленне