Сужэнскія сустрэчы
BY RU
рэкалекцыі - дыялог - сустрэча

30 снежня ў Баранавічах у доме Святой Тройцы ў свята Святой Сям'і, адбылася аплатковая сустрэча руху «Сужэнскія сустрэчы». У пачатку вядома ж адбылася ўрачыстая імша, якую адслужыў а. Конрат, падчас якой, удзельнікі абнавілі свае шлюбныя прысягі і гэта яшчэ больш надало ўрачыстасці, важнасці і шчырасці падзеі. Затым, усё вельмі дружна і арганізавана, накрывалі сталы, прынесенымі з сабой "смачнасцямі , але спачатку, вядома ж ламаліся аплаткамі і жадалі адзін аднаму дабра, таму што менавіта любоў і дабро, нас аб'ядноўвае і ўмацоўвае і як хрысціян, і як сужэнствы. Спявалі калядкі, распавядалі смешныя гісторыі з жыцця, дзеці шумелі, усё як у вялікай сям'і. У канцы прынеслі падзякавальную малітву Госпаду, атрымалі благаслаўленне ад святара і са спакойнай душой і радасцю ў сэрцы разышліся па сваіх хатах.

                                    Наталля Мазуркевіч

3

Для таго каб пакінуць каментар неабходна Аўтарызацыя або Рэгістрацыя

Пакінуць паведамленне