Сужэнскія сустрэчы
BY RU
рэкалекцыі - дыялог - сустрэча

10 чэрвеня на базе Карытас у Ляскоўцы адбылася выязная сустрэча сем’яў, якія належаць да руху “Сужэнскія Сустрэчы”. Больш 100 чалавек (бацькоў разам з дзецьмі) сабраліся, каб перажыць гэты дзень разам. Адчуваем вялікі гонар і надзею на тое, што праз такія сустрэчы Пан Бог перамяняе нашыя сем’і, нашыя адносіны, дазваляе ўбачыць сябе и свайго сужонка іншымі вачыма, а таксама адкрывае перспектыву для сяброўства і плённага адпачынку.

Оля:Гэты вельмі прыгожы летні дзень быў напоўнены шматлікімі мерапрыемствамі і яшчэ раз падцвердзіў, што разам мы імкнёмся працаваць над сваімі сужэнскімі адносінамі, разам хочам прыгожа трываць на малітве і разам умеем сумесна і весела бавіць час з нашымі дзецьмі. Вельмі важным момантам такіх сустрэч для нас з’яуляецца духоўная падтрымка, якую таксама мелі дзякуючы ўдзелу і слову скіраванаму да сем’яў братам Шэндам OFM Cap. Мы цешымся, што сястра Аўгустына і брат Алег Вайцяховіч OFM Cap былі таксама з намі і маглі скарыстаць гэты час для свайго асабістага дыялогу з Богам і вясёлага адпачынку.

Саша: для меня было вельмі важным адчуваць гэты дух абшчыны “Сужэнскіх Сустрэч”, гэтую еднасць у змаганні за пачуццё шчасцяў сямейнай штодзённасці. Адчуваю гонар за нашу абшчыну, дзе кожная наша сям’я,з аднаго боку, вельмі асаблівая, каларытная і непаўторная, але адначасова кожная сям’я, выкарыстоўваючы дар дыялога,імкнецца да паглыблення і ўмацавання сваіх адносін… бо на сваім уласным досведзе сужэнскага дыялогу адчувае наколькі гэта важна, наколькі дапамагае у штодзённасці, наколькі дазваляе мужу і жонцы станавіцца нашмат больш блізкімі і адкрытымі адзін на аднаго, на Госпада Бога, на сваіх дзяцей. Вельмі цешыла сэрца, што ўсе мы звычайныя і шчырыя людзі – хацім плённа праводзіць час са сваімі дзецьмі, хацім разам дзякаваць Богу падчас Святой Імшы, хацім весяціцца, смяяцца, гуляць у футбол і дзяліцца сваёй радасцю з тымі, хто побач.

Оля: Для мене асаблівым мейсцам такіх супольных выяздаў ад “Сужэнскіх Сустрэч” з’яўляецца час на дыялогса сваім мужам. Гэта той момант, дзе я маю магчымасць сустрэцца з ім без масак і жадання выглядаць лепей, чым я ёсцьна самой справе, а наадварот - пастарацца стаць у праўдзе, падзяліцца пачуццямі, перажыць разам тыя сітуацыі і пытанні, якія перашкаджаюць шчаслівай штодзённасці.

Скразнойтэмайнашагаспаткання была «Большдзяліцца, чымдыскутаваць (і спрачацца)”. Гэты прынцып дыялогу мы стараліся прымяніць і паразважаць у розных сферах – у дыялогу паміж мужам і жонкай, у дыялогу з нашымі дзецьмі, з іншымі людзьмі і, безумоўна, ў дыялогу з Госпадам Богам.

Саша:Мне ўдалося паразважаць на конт таго, што адну и тую ж сітуацыю, праблему,словы муж і жонка могуць перажываць зусім інакш. Адзначыў для сябе, як важна дзяліцца сваімі сапраўднымі пачуццямі і поглядам на праблему са сваім сужонкам. Толькі ў такі спосаб мы зможам стаць больш зразумелымі адзін аднаму замест таго, каб капіць у сэрцы агіду, што ён ці яна нават не імкнуцца мяне выслухаць і зразумець.

Оля: Калі люблю, то давараю… калі давяраю, то дзялюся сабой, тым, што ў сэрцы, тым, што адчуваю.Для мяне асабіста важным было адкрыць тое, што бываюць моманты, калі дзяліцца сабой з мужам вельмі цяжка. Ці гатовы Саша зараз прыняць тое, што ў мяне ў сэрцы па канкрэтнаму пытанню, дзе ў гэты момант не маем паразумення? Ці не выкарыстае ён маё дзяленне пачуццямі потым супраць мяне? На дапамогу мне ў гэтыя моманты прыходзіць дыялог з Госпадам Богам, дзе Я вельмі доўга дзялюся сваімі цяжкімі пачуццямі з Езусам... і прыходзіць правільны момант, калі хапае сіл і слоў, каб падзяліцца з Сашай. Маё дзяленне з Госпадам Богам дапамагае мне падзяліцца з мужам.

Саша:Вельмі карысным было сведчанне на тэму дзяллення сваімі пачуццямі са сваімі дзецьмі. На прыкладах штодзённага дыялогу як з падлеткамі, так і дашкольнікамі, закрануліся пытанні аб тым, што нашыя дзеці могуць зусім інакш перажываць падзеі і словы, якія чуюць ад нас. Мы, як бацькі, павінны быць вельмі ўважлівымі да таго, што носяць нашыя дзеці ў сэрцах… Мусім знайсці гэты час, адкласці абавязкі і слухаць нават тады, калі нам выдаецца гэтая размова па-дзіцячы бессэнсоўнай і вельмі нязручная. Асабістай увагі заслугоўваюць дзяленні з намі нашых дзяцей-падлеткаў.. каб не страціць тую блізкасць адносін, еднасць сям’і, мы маем прыкладаць намаганні для дзялення з імі і выслухоўвання іх дзялення з намі.

Чым больш я прыкладу намаганняў, каб выслухаць і пастарацца зразумець сваё дзіця, тым больш шансаў, што яно будзе ведаць як выслухаць маё дзяленне, мае клопаты і перажыванні. Хацелася б таксама больш практыкавацца з імі ў дзяленні сабой…агучваючы што я, як бацька, адчуваю, калі чую дрэнныя слову, бачу непрыстойныя паводзіны і гэтак далей. Тады, напэўна, мой сын ці дачка будуць нашмат больш мяне разумець замест таго, каб баяцца ад мяне невядома якога пакарання.

Оля:Прыйшло таксама пераасэнсаванне дыялогу з іншымі людзьмі–мамай, татай, сёстрамі, братамі,супрацоўнікамі…Калі пачынаем у праўдзе дзяліцца сваімі пачуццямі і перажываннямі канкрэтнай сітуацыі, то ў адказ адтрымліваем адкрытасць і дыялог,а не чарговую дыскусію ці спэчку. Іншая асоба выходзіць з абарончай пазіцыі і змяняецца мова размовы. Вельмі важным для нас было дзяленне брата Алега з уласнага досведу вкарыстання гэтага прынцыпа дыялогу.

Саша: Праца працай, але вартая ўвагі і тая частка сумечнага адпачынку, калі разам можна пасмажыць каўбаскі і шашлыкі, паставіць на вялікі стол дамашнія прысмакі і пачастункі, размаўляць і дзяліцца адно з адным, тым, чым жывём і што маем у сэрцах. А потым, разам з дзецьмі гулць у футбол, падскокваць і смяяцца ў розных вясёлых забавах. А спевы пад гітару на доўга застануцца ў нашых сэрцах. Дзякуем Богу, кожнай сям’і і законная асобе за такі цёплы, прыемны і плённы адпачынак!

Асабліва ўдзячны брату Андрэю Жылевічу OFM Capза выдатныя і шыкоўныя ўмовы для дыялогу і адпачынку, якіе прапанаваў нам «Карытас» у гэты незвычайны летні дзень.

Для таго каб пакінуць каментар неабходна Аўтарызацыя або Рэгістрацыя

Пакінуць паведамленне