27 мая 2018 года ў Санктуарыі Маці Божай Фацімскай адбылося пасяджэнне Праўлення Баранавіцкага Цэнтра руху «Сужэнскія Сустрэчы».
На сустрэчы прысутнічалі : Лідары – Аляксандр і Святлана Квяткоўскія (Баранавічы), Зам. Лідэраў - Аляксей і Марына Куратнік (Івацэвічы), Казначэй - Валерый Мазуркевіч і Член Праўлення – Наталля Мазуркевіч (Сталовічы), і духоўны кіраўнік а. Конрад Патыка.
Сустрэча пачалася з супольнай малітвы на ружанцы
Пытанні, разгледжаныя на пасяджэнні:
1.Чарговая сустрэча аніматараў: зацверджана дата 10.06.2018, ; месца правядзення - Сталовічы; тэму «Радасці і цяжкасці аніматара «Сужэнскіх сустрэч». Чым для мяне, нашага сужэнства, нашай сям'і з'яўляюцца «Сужэнскія сустрэчы»? - рыхтуюць Наталля і Валерый Мазуркевічы.
2.Прыём у аніматары: абмеркаванне і зацвярджэнне кандыдатур Юліі і Уладзіміра Шылко. Аднадушна прагаласавалі за прыняцце гэтай сужэнскай пары ў Асацыяцыю.
3. Удзел у 3 Усебеларускім Кангрэсе каталіцкіх сямейных рухаў 1-3 чэрвеня 2018 года.
4.Кангрэс у Канстанціне 14-16 верасня. Выбары.
5. Сумесны выезд ў Шылавічы на « Парафиаду» 17 чэрвеня.
6.Турнус у Латвію.
7. Сустрэчы па панядзелках (удзел).
8.Велапаломніцтва ў Лагішын (20-22 жніўня).
9.Пешая пілігрымка ў Будслаў.
Сустрэча Праўлення скончылася падзякавальнай малітвай да Святой Тройцы.
Для таго каб пакінуць каментар неабходна Аўтарызацыя або Рэгістрацыя