Сужэнскія сустрэчы
BY RU
рэкалекцыі - дыялог - сустрэча

Вясёлы карнавал удзельнікаў руху "Сужэнскія сустрэчы" прайшоў 11 лютага ў Доме Святой Тройцы па вул. Шаўчэнкі, 6 у Баранавічах. Запальныя танцы і вясёлыя конкурсы прымусілі смяяцца не толькі дзяцей, але і сталых.

Нагадаем, што карнавал удзельнікаў "Сужэнскіх Сустрэч" праходзіць у Баранавічах кожны год у лютым і прымеркаваны да Дня Святога Валянціна. Сёлета сем'і сабраліся на свята ўжо ў дзясяты раз. Пад гукі паланеза шлюбныя пары ў карнавальных гарнітурах увайшлі ў залу, якая імгненна напоўнілася атмасферай цяпла, радасці і чараўніцтва. З вялікай азартам і задавальненнем пары спаборнічалі ў конкурсе лепшай каманднай пантамімы. Зала ў адно імгненне напаўнялася смехам, жартамі, радасцю. Справядліва ацэньвала конкурсы высокашаноўнае журы, у асобе Містара Ікс (айца Конрада). У перапынках паміж конкурсамі казачныя персанажы і героі сярэднявечча пускаліся ў скокі! Усе ўдзельнікі свята атрымалі прызы і падарункі. Свята закаханых дазволіла нашай адной велізарнай сям'і "Сужэнскіх Сустрэч" адчуць цяпло кахаючых сэрцаў у суровым лютым.

 

Для таго каб пакінуць каментар неабходна Аўтарызацыя або Рэгістрацыя

Пакінуць паведамленне