Сужэнскія сустрэчы
BY RU
рэкалекцыі - дыялог - сустрэча

9 - 11лютага ў Ляскоўцы прайшлі асноўныя рэкалекцыі, у якiх удзельнiчала 10 пар i брат Максiм Варанюк. Анiматарамi былiСяргей Галушка i Воля Чэрнiкава, Iван і Алена Лубiнскiя, Раман i Ганна Рамановiчы i кс. Андрэй Стэцкевіч. Мы хвалявалiся ў сувязi з тым, што Сяргей на мылiцах. Усе атрымалася! Панаваў дух адзiнства, згоды, паразумення, дапамогi адно аднаму.

Дзяленнi:

Муж:Нават надвор’е спрыяла перажыванню рэкалекцый: мароз, сонейка, цiшыня. Нарэшце з’явiўся час абмеркаваць шматлiкiя пытаннi.

Жонка: Быў час i для радасцi, i для слез. Аднавiўся сэнс сужэнства.

Многiя казалi пра пачуцце супакою, радасцi, адкрытасцi адно аднаму, еднасцi.

Спадзяемся, што Пан Бог праз дыялог прынясе шмат плену ў сем’ях, якiя былi з намi гэтыя тры цудоўных зiмовых дня!

Воля Чэрнiкава.

Для таго каб пакінуць каментар неабходна Аўтарызацыя або Рэгістрацыя

Пакінуць паведамленне