Сужэнскія сустрэчы
BY RU
рэкалекцыі - дыялог - сустрэча

Быць аніматарам…

29 кастрычніка 2017 года ў рэкалекцыйным доме"Святой Тройцы" па вуліцы Шаўчэнкі, 6 у г.Баранавічы адбылася сустрэча малой групы руху "Сужэнскія Сустрэчы" на тэму "Ці жадаю я быць аніматарам?". Сустрэча пачалася з агульнай малітвы на Ружанцы. Уводзіны да першай тэмы было падрыхтавана аніматарамі Наталляй і Валерам Мазуркевіч і духоўным кіраўніком а. Конрадам Патыка SVD. Падчас дзялення ўдзельнікі малой групы адкрыта казалі пра тое, што замінае вырашыцца на правядзенне свайго першага ўікэнда і стаць аніматарам і што больш за ўсё прыцягвае ў Сужэнскіх сустрэчах. Абмеркаванне тэмы працягнулася і за чаяваннем. Быў вельмі жывы, адкрыты дыялог паміж удзельнікамі. Вельмі хочацца спадзявацца на тое, што неўзабаве наш Цэнтр умацуецца за кошт новых маладых аніматараў.

Для таго каб пакінуць каментар неабходна Аўтарызацыя або Рэгістрацыя

Пакінуць паведамленне