Сужэнскія сустрэчы
BY RU
рэкалекцыі - дыялог - сустрэча

22 кастрычніка 2017 г ода ў населеным пункце Бярозаўка прайшла незабыўная сустрэча аніматараў Баранавіцкага цэнтра "Сужэнскіх Cустрэч". Тэму "Чаму я аніматар і як я разумею харызмат і місію Сужэнскіх Сустрэч?" падрыхтавалі Лідары Баранавіцкага Цэнтра Аляксандр і Святлана Квяткоўскія і а. Конрад Патыка. На сустрэчы таксама прысутнічалі 3 аніматарскія пары(Андрэй і Таццяна Антонавы, Валерый і Наталля Мазуркевіч і Аляксей і Марына Куратнік).Тэма прымусіла ўсіх задумацца чаму мы з'яўляемся аніматарамі гэтага руху, што нас прыцягвае, а што дастаўляе цяжкасці. Хацелася б падзяліцца тым, як нам пашчасціла пабываць у гасцях у неверагодна гасцінных Андрэя і Татьяны Антонавых. Сустрэча атрымалася вельмі цёплай і па-сапраўднаму хатняй дзякуючы гаспадарам гэтай цудоўнай хаткі. Яны арганізавалі пышную вячэру. З'яжджаць зусім не хацелася, але дома нас ужо чакалі дзеткі. Па традыцыі мы выканалі гімн нашага Центра і завяршылі сустрэчу малітвай. Хацелася б яшчэ раз падзякаваць за падрыхтаваную тэму, смачную вячэру і прыемную кампанію ўсіх прысутных аніматараў і нашага духоўнага кіраўніка і дзякуй за шчырасць, таму што менавіта пасля такіх сустрэч застаецца прыемныя пачуцці і жаданне рухацца далей!

                                                        Марына Куратнік

Для таго каб пакінуць каментар неабходна Аўтарызацыя або Рэгістрацыя

Пакінуць паведамленне