Сужэнскія сустрэчы
BY RU
рэкалекцыі - дыялог - сустрэча

16 кастрычніка 2017 г у Доме Св. Тройцы адбылося паседжанне Рады Баранавіцкага Цэнтра Сужэнскіх Сустрэч.

На сустрэчы прысутнічалі : Лідары - Аляксандр і Святлана Квяткоўскія (Баранавічы), Нам.Лідараў - Аляксей і Марына Куратнік (Івацэвічы), Скарбнік - Валерый Мазуркевіч і Член Рады - Наталля Мазуркевіч(Сталовічы), аніматар Антонава Таццяна і духоўны кіраўнік а.Конрад Патыка.

Сустрэча пачалася сумеснай малітвай. На паседжанні былі разгледжаны арганізацыйныя пытанні Цэнтра, размеркаванне абавязкаў, планаванне мерапрыемстваў:

1. WE у Баранавічах (8-10.12.2017) (аніматары, рэкламная кампанія)

2. Меркаванне пра сумесныя WE у Баранавічах і Менску. (абмен аніматарамі).

3. WE у Оршы (сумесныя аніматары)

4. Клопат пра існуючую абшчыну аніматараў. Што можам зрабіць, каб умацоўваць абшчыну?

5. Сустрэча аніматараў (дата). Тэма: "Чаму я аніматар і як я разумею харызмат і місію Сужэнскіх Сустрэч?"

6. Сустрэча малой групы на тэму: "Як я стаў аніматарам. Што замінае (замінала) пагадзіцца на правядзенне першага WE-да? (аніматары, дата)

7. Становішча спраў у малой групе ў Івацэвічах. Сумесная сустрэча (дата і тэма).

8. Перспектыўныя планы - Пінск, Гародня

9. Рэкалекцыі для заручаных і вечары для закаханых - рэальныя магчымасці ў нашым Цэнтры

10. Паглыблены WE "Каханне, эротыка, дыялог. Не пазбягайце адзін аднаго" 01-03.12.2017 у Ляскоўцы. (Удзельнікі, аніматары).

11. Азнаямленне з рашэннямі Нацыянальнай Рады.

У канцы сустрэчы ўзнеслі да Госпада малітву падзякі за магчымасць быць разам, за наш Цэнтр і за ўвесь наша рух "Сужэнскія Сустрэчы".

Для таго каб пакінуць каментар неабходна Аўтарызацыя або Рэгістрацыя

Пакінуць паведамленне