Сужэнскія сустрэчы
BY RU
рэкалекцыі - дыялог - сустрэча

24 верасня 2017 года ў Доме Святой Тройцы па вул. Шаўчэнкі, 6 у г. Баранавічы адбылася сустрэча малой групы Баранавіцкага Цэнтра руху "Сужэнскія Сустрэчы". Тэму "Ідалы ў нашым жыцці" падрыхтавалі і правялі Андрэй і Алёна Булавіны і а. Конрад Патыка. Гэта насамрэч вельмі актуальная тэма. Мы ўсвядомілі, што так званыя ідалы(смартфон,тэлевізар,планшэт,кампутар) перыядычна ўзнікаюць ва ўсіх нас, але галоўнае своечасова ўсвядоміць, што яны ёсць і не даваць магчымасці ім кіраваць нашым жыццём. Гэта тэма выклікала буру эмоцый і ўсе імкнуліся падзяліцца сваім досведам у барацьбе з ідаламі. Абмеркаванне тэмы працягнулася за чаяваннем. Велізарнае дзякуй усім за ўдзел! Сустрэча традыцыйна скончылася малітвай і обдымашкамі.

                                                                  Марына Куратнік

Для таго каб пакінуць каментар неабходна Аўтарызацыя або Рэгістрацыя

Пакінуць паведамленне