Сужэнскія сустрэчы
BY RU
рэкалекцыі - дыялог - сустрэча

Вечары для закаханых – падмурак для сапраўдных і трывалых адносін. Будуем шчаслівыя сем’і разам (з 11 кастрычніка)!

 

З 11 кастрычніка стартуюць “Вечары для закаханых” ад “Сужэнскіх Сустрэч”.Месца нашай сустрэчы - архікатэдральны касцёл Імя Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мінску. Пачатак у 19.00.Да ўдзелу ў «Вечарах» запрашаюцца ўсе пары любых веравызванняў, якія пакуль толькі сустракаюцца, альбо якія ўжо вырашылі ажаніцца, альбо якія нават пра гэта яшчэ і не думаюць.

“Вечары для закаханых” складаюцца з 9-ці ўнікальных сустрэч, якія доўжацца 2 – 2,5 гадзіныкожная і праводзяцца адзін раз на тыдзень. У сустрэчах могуць браць удзел толькі абое закаханых.Сустрэчы праводзяцца сужэнскімі парамі і святаром, удзельнікамі руху «Сужэнскія Сустрэчы».

Мы сапраўды ведаем, як цяжка стварыць сапраўдную трывалую сям’ю ў сучасным свеце. Як жа цяжка разабрацца,ці гатовыя мы стаць мужам і жонкай, ці вытрываем да канца? І як кожны з нас марыць, што менавіта яго сужэнства будзе нейкім надзвычайным, сапраўды асаблівым і бездакорным. А адносіны будуць толькі паляпшацца з цягам часу. І гэта сапраўды вялікая ласка Божая, калі так яно ібудзе. Але…але для гэтага трэба трошкі папрацаваць.

Мы прапануем вам, дарагія закаханыя, сапраўды ўнікальную магчымасць (а можа і адзіны шанс!)акунуцца ў свет дыялогу і атрымаць бясцэнны інструмент пазнання адзін аднаго:

  1. пачуць не толькі гукі закаханасці, але і ўнутраны свет свайго нарачонага;
  2. Зразумець,чаму ён ці яна сёння поводзіць сябеў некаторых сферах не так, як мне падабаецца;
  3. падзяліцца з каханай (каханым) сабой ісваімі сапраўднымі пачуццямі;
  4. узглянуць нанова на прабачэнне.

Ніякай тэорыі! Толькі шчыры досвед сямейнага і кансэкраванага жыцця, рэальныя жыццёвыя сітуацыя, унікальная методыка прадстаўлення інфармацыі і правераная десяцігодзямі праграмма курсу “Вечароў для закаханых” для вас, вашых адносін і вашай падрыхтоўкі да сапраўднага сямейнага жыцця.

Некалькі жывых сведчанняў ад удзельнікаў з мінулых “Вечароў”:

“Вялікі вам дзякуй за шчырасць і такое служэнне закаханым. Мы з каханай тут пачулі так шмат карыснага для будавання нашай будучай сям’і, што ніхто з нашага акружэння (бацькі, сябры і г.д) ніколі не адкрыў бы нам усё гэта з такога пункту гледжання”.

“Як жа хочацца, каб гэтыя вечары яшчэ працягваліся. Мы тут змаглі дакрануцца да такіх пытанняў, якія раней абыходзілі бокам.. у надзеі, што неяк само сабой выправіцца. Сапраўды пленна папрацавалі над нашымі адносінамі.”

“Для нас вельмі карыснай стала такая сувязь, як “свецкая сям’я – святар”. Вельмі важна было чуць сведчанні з двух бакоў: як ад сужэнцаў, так і святара. Зразумелі, як многія штодзённыя пытанні выглядаюць з духоўнага пункту гледжання.”

“Гэта былішчырыя вечары з вялікай колькасцю карыснай інфармацыі. Абавязкова будзем выкарыстоўваць інструменты дыялогу ў сваёй сям’і і паглыбляць любоў і ўзаемапаразуменне. Дзіўна, што гэтая “Вечары” сапраўды падыходзяць і для католікаў, і для праваслаўных і для тых, хто не мае дачынення да хрысціянскіх традыцый ”.

Запіс на “Вечары для закаханых” ад Сужэнскіх Сустрэч”ідзе па тэлефонах: Ганна Баярчук +375 -29-772-91-66, Павел Баярчук +375-44-745-22-93

Телефануйце і будуйце сапраўды сталыя адносіны і моцныя трывалыя сем’і! Чакаем11 кастрычніказа кубачкам кавы!

Для таго каб пакінуць каментар неабходна Аўтарызацыя або Рэгістрацыя

Пакінуць паведамленне