Сужэнскія сустрэчы
BY RU
рэкалекцыі - дыялог - сустрэча

Вось ужо трэці раз, з 20 па 22 жніўня 2017 г., адбылося велапаломніцтва ў рамках Сужэнскіх Сустрэч у Санктуарый Каралевы Палесся ў г.п. Лагішын. Сёлета мы ўзялі агульную інтэнцыю: "Аб новых пакліканнях да працы аніматарамі ў нашым Цэнтры".

Мы са Святланай вырашылі, што нават калі ніхто не паедзе, то паедзем удваіх. І сапраўды, так сталася, што хто хацеў удзельнічаць - альбо не меў магчымасці адпрасіцца з працы, альбо ў апошні момант змяніліся акалічнасці, ды і ў нас узнікалі думкі - ці варта гэта рабіць. Гэты момант рашэння з’явіўся для нас самым важным і стала актуальным пытанне, чым гэта паломніцтва з'яўляецца асабіста для мяне і для нас са Святланай. Было прыемнае пачуццё, што я яшчэ маю запатрабаванне ў гэтай дарозе і непрыемнае, што мала каму гэта трэба, хоць узятая інтэнцыя з'яўляецца вельмі важнай для развіцця нашага цэнтра, асабліва ў плане з'яўлення новых аніматараў. У той жа час Бог пытаў у мяне: што ўсё, што рабілася раней у Яго імя, дрэнна сканчалася і не мела сэнсу? Гэта думка надавала ўпэўненасці і ўзмацняла пачуццё адказнасці. І як апынулася, наша група, якая складалася з пяці чалавек, мела не менш Божага духу, чым шматлікая, і нават наадварот - блізкія, цёплыя, братэрскія адносіны адзін да аднаго. Два дні ў дарозе з’явіліся хуткабежнымі, але напоўненымі сустрэчамі, адкрытым дыялогам, адпачынкам на ўлонні прыгажосці Божага свету. У малітве падзякі за пражыты дзень у касцёле г. Ганцэвічы, асабліва дзякавалі Богу за гэтае прагненне жыць на Яго хвалу. Гэта адносіцца і да нашай працы ў "Сужэнскіх Сустрэчах". А яшчэ хацелася б падкрэсліць, што нават калі сужонкі чагосьці не могуць зрабіць разам, то Бог блаславіць справы кожнага, хто робіць гэтыя справы ў Яго імя. Гэта было відаць па настроі ўдзельнікаў паломніцтва. Я думаю, і трохдзённая малітоўная падтрымка тых, хто хацеў, але не змог паехаць з намі, дала свае плады.

"І ўсё, што робіце, рабіце ад душы, як для Бога". (Кол 3,23)

                                      Аляксандр Квяткоўскі

Для таго каб пакінуць каментар неабходна Аўтарызацыя або Рэгістрацыя

Пакінуць паведамленне