Сужэнскія сустрэчы
BY RU
рэкалекцыі - дыялог - сустрэча

21 траўня 2017 года адбылася сустрэча ўдзельнікаў руху "Сужэнскія Сустрэчы" прысвечаная дзесяцігадоваму юбілею Баранавіцкага Цэнтра. Сужэнствы з розных гарадоў ( 32 сям'і) памкнуліся ў санктуарыі Маці Божай Фацімскай. Сустрэча пачалася Святой Імшой, якую праводзіў а. Конрад Патыка .

У знак сваёй падзякі Богу сужонкі прынеслі дары: Біблію, свечку, абраз "Сужэнскіх Сустрэч", заручальныя кольцы, кветкі.

Сустрэча працягнулася на пляцоўцы каля касцёла. Было цёплоаі ўтульна за агульным сталом, пры вогнішчы. Знаходзячыся ў асяроддзі ўдзельнікаў свята, я задумалася - 10 гадоў, гэта шмат ці мала? За гэты час аніматарамі Баранавіцкага цэнтра было праведзена 16 уікэндаў, удзел у якіх прынялі больш 125 сужэнскіх пар. Выдатна, што многія, перажыўшыя уікэнд сем'і, сталі добрымі сябрамі цэнтра, актыўнымі ўдзельнікамі паслярэкалекцыйных сустрэч, ці нават сталі аніматарамі!

За гэтыя дзесяць гадоў цэнтр разросся і стаў вялікай і дружнай сям'ёй. Як у вялікай сям'і, у цэнтры заўсёды можна знайсці падтрымку - тут за цябе пацешацца, і маліцца будуць усім сэрцам, калі ў цябе гора. Вялікай сям'ёй мы адпачываем і падарожнічаем і гэта выдатна.

Пачуцці радасці і падзякі перапаўняюць мяне, калі я думаю пра гэта. Дзякуй, Пане, за нашу абшчыну!

                                                        Кацярына Кіпель

Для таго каб пакінуць каментар неабходна Аўтарызацыя або Рэгістрацыя

Пакінуць паведамленне