Сужэнскія сустрэчы
BY RU
рэкалекцыі - дыялог - сустрэча

Сям'я -гэта адзін з найлепшых шэдэўраў Бога. У ей сіла, падтрымка, Любоў!

31 сакавіка 2017г. ў парафіі Маці Божай Фацімскай у Баранавічах адбыўся незвычайны Крыжовы Шлях з удзелам сямей супольнасці «Сужэнскія сустрэчы». Я таксама прыйшла са сваей сям'ей, і гэта дарога стала не толькі нашага Хрыста , але мая і маіх блізкіх. Распачалася яна з чытання Святога Пісання , якое заклікала на малітву і разважэнне.

Самым прыемным і цудоўным было , што кожная сямейная пара , якая чытала тую , ці другую стацыю, як бы перажывала яе .І кожны вернік мог падумаць над сваімі ўчынкамі. Мы можам пакрыўдзіць сваіх блізкіх , а як папрасіць прабачэння не ведаем. Я сама ў момант Крыжовага Шляху, перажывала ўсе стацыі якія праходзіў Езус Хрыстус.

Я зразумела, што кожны з нас на гэты Крыжовы Шлях прынес свой крыж. У нашым жыцці вельмі шмат гэтых крыжоў . Есць сярод іх крыжы сужэнскай здрады , алкагалізму , цяжкасцяў , звязаных з выхаваннем дзяцей. Усе людзскія крыжы ўзяў на свае плечы Езус, узяў іх з любоўю і перамяніў у свой крыж - Крыж нашага збаўлення .

Дзякуем Табе ,Езу, за Твой крыж!...

                                                 Іна Шчановіч

Для таго каб пакінуць каментар неабходна Аўтарызацыя або Рэгістрацыя

Пакінуць паведамленне